ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Паўсюдны Касцёл (19)
♰ Украіна. Святы Айцец прызначыў мансеньёра Вісвальдаса Кульбокаса Апостальскім нунцыем ва Украіне, адначасова надаючы яму годнасць арцыбіскупа. У краіне амаль год не было Апостальскага нунцыя. Папярэдні папскі прадстаўнік італьянскі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці 4 ліпеня 2020 года атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію. 47-гадовы Вісвальдас Кульбокас нарадзіўся ў літоўскай Клайпедзе. Стаў святаром у ліпені 1998 года. Належыць да дыяцэзіі Цяльшай. Мае дактарат па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і рускай мовамі. †
♰ Буркіна-Фасо. У Уагадугу, сталіцы краіны, вуліцу, дзе знаходзіцца Апостальская нунцыятура, назвалі ў гонар Бенедыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел палітыкі і рэлігійныя дзеячы. “Гэта выраз удзячнасці Папе на пенсіі, які заснаваў Апостальскую нунцыятуру ў Уагадугу 12 чэрвеня 2007 года і прызначыў арцыбіскупа Віта Рала першым нунцыем у краіне”, – сказаў арцыбіскуп Майкл Фрэнсіс Кроці, цяперашні прадстаўнік Святога Пасаду ў афрыканскай краіне. У сваю чаргу, мэр сталіцы Буркіна-Фасо Арман П’ер Бэвуэндэ ахарактарызаваў Бенедыкта XVI як “чалавека, які заўсёды працаваў на карысць згоды паміж народамі, міжканфесійнага дыялогу і веры”.
♰ Венгрыя. На прэс-канферэнцыі ў Будапешце прымас Венгрыі кардынал Пэтэр Эрдзё прадставіў афіцыйны гімн 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса і кароткае відэа. Гэта падзея пачнецца 6 верасня і скончыцца 12 верасня св. Імшой, якую ўзначаліць Святы Айцец. Музычным фонам з’яўляецца новы гімн Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса 2021 года, “абноўленая версія арыгінальнай песні, напісанай для Эўхарыстычнага кангрэса ў 1938 годзе, калі Будапешт апошні раз прымаў такое мерапрыемства”, – пішуць арганізатары. Відэа і гімн былі запушчаны ў Facebook, Instagram і Twitter. Кардынал Эрдзё таксама прадставіў “12 паслоў” Эўхарыстычнага кангрэса, выбраных з ліку вядомых мастакоў, музыкаў, спевакоў і паэтаў.
♰ Польшча. 1 кастрычніка 2021 года ў лакальным Касцёле ўступае ў сілу дакумент “Шлях фармацыі святароў у Польшчы. Ratio institutionis sacerdotalis pro Polonia”, які вызначае новыя шляхі святарскай фармацыі. Дакумент быў распрацаваны Камандай па падрыхтоўцы новых прынцыпаў фармацы святароў у Польшчы, што дзейнічала пры Камісіі па справах духавенства пад кіраўніцтвам біскупа Дам’яна Брыля. Дакумент надае вялікае значэнне, між іншым, інтэлектуальнаму развіццю будучых святароў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.