ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Ці ёсць у чалавека біяполе?
Падчас размовы мы карыстаемся пэўнымі словамі, тэрмінамі, паняццямі, фармулёўкамі, каб зразумець адзін аднаго. І гэтыя словы становяцца больш канкрэтнымі, калі размаўляем на канкрэтныя тэмы з пэўнай галіны навукі. У матэматыцы адны, у медыцыне іншыя. Таму і гаворачы пра “біяполе”, трэба разумець, да якой сферы гэтае паняцце ды з’ява адносяцца і хто імі карыстаецца. †
“Біяполе”, “біяэнергія”, “біяэнергатэрапія”... Паняцці біяполя і біяэнергетыкі вызначаюць з’явы, якія навука не ідэнтыфікавала. Мы ўжо ведаем, што біяэнергатэрапія – гэта выкарыстанне невядомай энергіі, спецыфічныя эфекты якой не можам бачыць. Але мы таксама ведаем, што гэтая энергія не належыць фізічнаму свету, не можам назваць яе. Яна невядомая фізіцы, і адзіным суб’ектам, які можа мець справу з гэтымі энергіямі, з’яўляецца чалавечая псіхіка. Людзі, якія могуць дзейнічаць у свеце акультызму, – гэта тыя, хто можа ўвайсці ў стан зліцця, яднання з гэтымі энергіямі. Мы называем такіх людзей экстрасэнсамі, медыумамі. Медыум здольны адкрыцца для гэтых энергій, прыняць іх і, магчыма, выкарыстаць потым. І калі чалавек-медыум выкарыстоўвае гэтыя энергіі, ён займаецца магіяй. Большая частка маніпуляцый знахараў – проста магія. Такім чынам, ёсць энергіі, якімі мы не можам кіраваць, і доступ да іх можам атрымаць толькі праз экстрасэнса, які становіцца каналам, што іх перадае. Так адбываецца большасць сакрэтных і акультных практык, якія даюць выгляд цудоўных вылячэнняў. Альтэрнатыўная медыцына не можа рабіць цуды, бо цуды – гэта толькі Божае дзеянне.
“Усе практыкі магіі або вядзьмарства, пры дапамозе якіх чалавек імкнецца атрымаць сакрэтныя сілы, каб выкарыстаць іх і дасягнуць звышнатуральнай улады над бліжнім (нават дзеля яго здароўя), знаходзяцца ў сур’ёзнай супярэчнасці з рэлігіяй. Гэтыя практыкі варта асуджаць, асабліва калі яны суправаджаюцца намерам нанесці шкоду іншаму чалавеку альбо звязаны з умяшаннем дэманаў. Таксама варта асуджаць нашэнне амулетаў. Спірытызм часта ўключае ў сябе варажбу ці магію. Таму Царква заклікае вернікаў сцерагчыся іх”, – чытаем у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (§ 2117).
Чалавек складаецца з душы, цела, вольнай волі і розуму. А ці можа душа ўздзейнічаць на іншага, альбо ці можам дзяліцца душою? Напэўна, можам!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.