ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Нагода паглядзець у неба
15 жніўня адзначаем урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Штогод, перажываючы ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мы скіроўваем свой позірк да неба, куды з целам і душой была ўзята Божая Маці. Гэта таксама добрая нагода паразважаць, ці магчыма неба для людзей XXI стагоддзя. Ці ёсць у нас шанс трапіць туды? †
Шукаючы адказы на гэтыя пытанні, у нас адразу ўзнікаюць сумненні: быццам бы Марыі лягчэй, бо Яна была абрана Богам і надзелена Ім асаблівымі ласкамі і дарамі. Аднак нельга забываць, што і мы можам атрымаць нябесную ласку. У рэшце рэшт, усё наша жыццё накіравана на тое, каб дасягнуць неба.
Кожны чалавек мае нейкія планы. Ёсць важныя, жыццёвыя планы: стварыць сям’ю, пабудаваць дом ці нават святыню, развіць кар’еру ці заснаваць уласную фірму. Усё гэта важна, але яно павінна, найперш, дапамагчы нам, а не перашкаджаць нашаму жыццёваму шляху да неба. Што з таго, калі мы здабудзем славу, багацце альбо павагу і аўтарытэт сярод людзей, калі страцім самае галоўнае?
Неба падобна на горад, размешчаны на высокай гары, у які не ўдасца проста заехаць, а трэба падняцца. Тыя, хто лянуецца ўздымацца, могуць не заваяваць яго, падобна як дрэнныя людзі, якія не хочуць яго шукаць. Калі мы абыякавыя да неба ў гэтым жыцці, нам будзе цяжка наблізіцца да яго ў момант смерці. Туды трэба накіроўвацца нястомна.
Прыклад гэтага паказала нам Марыя. Яна пачала сваю вандроўку да неба ў момант звеставання ў Назарэце. Дала тады згоду стаць Маці Збаўцы. Гэта дэманструе бязмежны давер і паслухмянасць Марыі Богу, які прыходзіць да Яе. Пазней у сваім жыцці Багародзіца шмат разоў пацвярджала свой давер да Усемагутнага, што прывяло Яе таксама пад крыж на Галгофу. І нягледзячы на пакуты Сына, Яна ніколі не губляла даверу, таму заслужыла быць узятай у неба. А як справы з нашым даверам? Асабліва тады, калі здаецца, што Бог нас не слухае: бо хвароба прагрэсіруе, сям’я распадаецца, жыццёвыя планы не рэалізуюцца альбо памірае хтосьці з блізкіх... Так лёгка тады засумнявацца і звярнуць з правільнай дарогі. Аднак сумненні і адсутнасць веры не з’яўляюцца рашэннем праблемы. Вось такі жыццёвы шлях да неба – звілісты і цяжкі, з мноствам паваротаў і момантаў, калі не ведаем куды ісці.
Аднойчы журналістка спытала ў Мар’яны Папялушкі, маці бл. Ежы Папялушкі, як яна вытрымала ўсе пакуты, якія прынесла яе жыццё, і пры гэтым не зламалася. Маці бласлаўлёнага святара тады адказала: “А вы хочаце ўвайсці ў неба без крыжа? Дык не атрымаецца”.
Нягледзячы на мноства нягод, цяжкасцей і гэтых неспакойных часоў, таксама і мы, жывучы ў такіх, а не ў іншых умовах, можам пайсці ў неба. Таму што ў нашу вандроўку ўпісаны крыж. Дапамогай на шляху да неба з’яўляецца давер да Бога. Калі ўзнікаюць цяжкасці, ён дапамагае нам пераадолець уласныя слабасці.
Такім чынам, няхай Маці Божая, якую ў сярэдзіне жніўня ўшаноўваем як Унебаўзятую, будзе для ўсіх нас прыкладам у штодзённых выбарах, паказваючы, як накіроўвацца ў неба на працягу ўсяго жыцця тут, на зямлі.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.