ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

30-ая гадавіна смерці кс. інфулата Міхала Арановіча

З жыцця Касцёла


   30 жніўня ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адбылася св. Імша ў 30-ую гадавіну смерці кс. інфулата Міхала Арановіча, шматгадовага пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі.
У савецкія часы кс. Міхал доўга быў адзіным каталіцкім святаром у Гродне. Як арханёл Міхал, ён бараніў Божую справу на працягу 59-ці гадоў служэння, з якіх больш за 40 прыпадае на Гродна.
Эўхарыстыю за душпастыра, заслужанага не толькі для горада і дыяцэзіі, але і для ўсёй краіны, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч з удзелам генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага і святароў. Прысутнічалі таксама шматлікія сёстры з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія вельмі ўдзячны спачыламу святару. З самага пачатку свайго служэння ў Гродне ён клапаціўся пра супольнасць сясцёр назарэтанак, у савецкія часы вымушаную дзейнічаць у вялікай таямніцы.
    На Імшы сабраліся таксама вернікі, каб у малітве выказаць удзячнасць Богу за дар сустрэчы гэтага святара, які ахвярна служыў людзям і месца прабывання якога стала цэнтрам Касцёла не толькі Гродзеншчыны, але і ўсёй Беларусі. Да яго скіроўваліся вернікі з цэлай краіны, каб паўдзельнічаць у набажэнстве і проста атрымаць добрую пастырскую параду.
    Святар адышоў у вечнасць 30 жніўня 1991 года, пахаваны на старых гродзенскіх могілках.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.