ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
Паўсюдны Касцёл (24)
† Італія. Каля 545 тысяч дзяцей і падлеткаў у Італіі наведваюць каталіцкія дзіцячыя сады і школы. Такая лічба была пададзена ў XXIII Дакладзе аб каталіцкіх школах у краіне. У параўнанні з 2020 годам, колькасць выхаванцаў касцёльных адукацыйных устаноў – а іх 7 859 – павялічылася на 2 675 чалавек (0,5%). У каталіцкіх дзіцячых садах і школах працуюць 54 387 педагогаў, што таксама больш, чым у 2020 годзе. Прычым амаль палова (25 434) – у дашкольных установах. Што тычыцца геаграфічнага размеркавання, амаль шэсць з дзесяці адукацыйных устаноў (59,7%) знаходзяцца на поўначы Італіі. †
† Арменія. Сінод біскупаў Армянскай Каталіцкай Царквы, скліканы Папам у Рыме на 22 і 23 верасня бягучага года, абраў новым Патрыярхам Кілікіі Армянскай арцыбіскупа Рафаэля Франсуа Мінасяна, які прыняў імя Рафаэль Бедрас XXI. Іерарх вучыўся ў Патрыяршай семінарыі ў Бхамары, Папскім грыгарыянскім універсітэце і Папскім салезіянскім універсітэце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1973 годзе. Да 1982 года быў настаяцелем армянскага катэдральнага сабора ў Бейруце, а з 1982 па 1984 гады – сакратаром Патрыярха Аванеса Бедраса XVIII. З 2004 года кіраваў армянскай рэдакцыяй тэлеканала “Telepace”.
У 2005 годзе быў прызначаны Патрыяршым экзархам Іерусаліма і Амана для католікаў армянскага абраду.
У 2011 годзе стаў Ардынарыем для вернікаў армянскага абраду ва Усходняй Еўропе
† Данія. Езуіты арганізавалі ў краіне пілігрымку рэліквій і абраза св. Ігнацыя Лаёлы. З пачатку верасня рэліквіі кожную нядзелю выстаўляюцца ў парафіі езуітаў у Орхусе на паўвостраве Ютландыя. 10 кастрычніка, пасля св. Імшы, перад перадачай рэліквій у Капенгаген, адбудзецца спецыяльнае набажэнства ў гонар заснавальніка ордэна езуітаў. Рэліквіі нагадваюць нам, католікам, што вялікія святыя, якіх мы жадаем пераймаць, былі жывымі людзьмі, і што мы сустрэнем іх у дзень уваскрасення мёртвых. Хоць у вядомым выказванні “Калі няма жывых святых, трэба пакланяцца рэліквіям” ёсць доля праўды, езуіты хацелі б, каб мошчы св. Ігнацыя Лаёлы натхнялі жывых на высакародныя ўчынкі.
† Польшча. Каля 170-ці студэнтаў з сямі акадэмічных душпастырстваў прынялі ўдзел у сёлетнім мерапрыемстве “Езуіцкія Татры”, якое было арганізавана ў Закапанэ.
З мэтай інтэграцыі, змешаныя групы студэнтаў прайшлі па 15-ці маршрутах у Татрах пад кіраўніцтвам а. Яцэка Драбіка SJ. Маладзёны ахвотна выконвалі розныя інтэграцыйныя задачы. Пакуль студэнты пераадольвалі маршруты, айцы езуіты падрыхтавалі месца для вогнішча і барбекю.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.