ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
10 кастрычніка 2021 года
❧✿❧
Ксёндз Павел Звяжынскі!
Віншуем Вас з 22-ой гадавінай святарскіх пасвячэнняў і перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, баслаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем Вам доўгага жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасных і шчаслівых дзён і толькі добразычлівых людзей побач.Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, усмешкі, задавальнення ад святарскай паслугі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Пан Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам і абараняе ад усяго зла, Святы Дух асвячае сваім святлом, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца. Шчасці Божа на доўгія гады!Юзафу Багдзевічу Удзячныя вернікі парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
з нагоды 20-ай гадавiны святарскiх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя на доўгiя гады, сiл i стойкасцi ў душпастырскай паслузе. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамянi Божай мiласэрнасцi, а Панна Марыя выпрошвае ў свайго Сына неабходныя для Вас ласкi. Шчыра дзякуем за мудрыя навукi, за iмкненне прыблiзiць нас да Бога. Няхай праца ў нашай парафii прынясе добры плён.Антонiю Пажэцкаму З павагай i ўдзячнасцю парафiяне касцёла св. Францiшка з Асізі ў г. Свiслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень.Дзянісу Шмыгіну З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін шчыра жадаем патрэбных ласкаў ад усемагутнага Бога, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы а. Піо нястомна чувае над Вамі. Дзякуем за добрыя словы, уражлівасць і чуласць.Артуру Малафею З павагай і малітвай вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага святла, супакою, цярплівасці, шчаслівай усмешкі на твары, зычлівых сэрцаў побач, гатовых прыйсці на дапамогу, а таксама мноства радасных хвілін на жыццёвым шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем, радасцю, дабрынёй і надзеяй. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям. Мы вельмі Вас цэнім і молімся аб доўгіх гадах жыцця. Шчыра дзякуем за кожную Вашу паслугу ў сакрамантах, кожнае добрае слова і параду, за тое, што Вы вельмі добры гаспадар сваёй святыні. Молімся, любім, паважаем і ганарымся Вамі!Андрэю Пышынскаму З удзячнасцю Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рандзілаўшчыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння і 10-годдзя душпастырскага служэння ў нашай парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём святла і моцай нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна злучаць Вас з Богам, каб ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва няхай будзе для Вас падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці. Шчасці Божа на доўгія гады!Ігару Анісімаву З дарам малітвы малітоўная група і парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.