ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Спыніся на хвіліну, чалавек…
Урачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў з’яўляюцца часам, калі свет памерлых судакранаецца са светам жывых.
Часу характэрна няўмольна ўцякаць, незваротна мінаць. З першымі замаразкамі, як і кожны год, надыходзіць лістапад, які адорвае нас сваёй задуменнасцю, смуткам, панурай, дажджлівай аўрай, навязваючы настрой рэфлексіі на тэму мінучасці жыцця. †

Як моцна гэтай знешняй атмасферы і клімату адпавядае сваім зместам літургічная ўрачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў. У няўмольнай гонцы часу гэтыя святы робяць своеасаблівы пралом, які спрыяе сціранню адрозненняў паміж тым, што ўжо было, што ёсць і што будзе нашай доляй.
Першыя дні лістапада нібы на імгненне прарываюць бар’ер таямніцы паміж жыццём і смерцю і адчувальна дазваляюць нам перажыць праўду веры ў еднасць святых, праўду пра Касцёл, дзе жывыя праходзяць побач з тымі, хто адышоў у вечнасць, хто ўжо спачывае на месцы зямнога адпачынку – могілках. Таму што гэтыя два літургічныя ўспаміны з’яўляюцца часам, калі свет памерлых судакранаецца са светам жывых.
Паглыбляючыся ў свет памерлых, мы ўваходзім у цішыню і вечны спакой тых, хто ўжо папярэднічаў нам у паломніцтве веры і жыцця да дому Бога Айца. А нашы спачылыя блізкія ўваходзяць у наша мітуслівае, напоўненае шумам штодзённасці і спешкі жыццё, ажыўляючы ўспаміны, якія, абуджаныя, напаўняюць нас сур’ёзнасцю, разважаннямі, роздумам, рэфлексіяй і цішынёй.
Наведваючы могілкі па жаданні ўласнага сэрца, схіляючыся над магіламі блізкіх, мы хочам без лішніх сведкаў, высокіх слоў і мудрых прамоў выказаць сваю простую ўдзячнасць тым, каго ўжо няма побач.
У цішыні ападаючага восеньскага лісця, падмарожанага першымі замаразкамі, у цішыні палаючых лампад прагнем падзякаваць ім за дабро, якое перадалі нам, за каштоўнасці, якія адстойвалі з вялікай адданасцю, за веру, якую захоўвалі, за любоў, якой былі верныя, за надзею, якую не страцілі.
З такім настаўленнем мы хочам занурыцца ў свет памерлых, каб выразіць тую вялікую ўдзячнасць, якой часта не хапала з нашага боку, калі яны жылі сярод нас. Таму што мы былі занадта запрацаваныя і занятыя сваёй шэрай штодзённасцю. Таму што няўменне забываць, прабачаць і мірыцца паўплывала на нашы адносіны з імі. Таму што па-людску заўсёды ўпарта паўтаралі сабе, што яшчэ маем час і ўсё паспеем.
Наша ўдзячнасць не застаецца без адказу. Мёртвыя, якія, як мы верым, цешацца еднасцю святых, у цішыні і задуменні ўваходзяць у наша жыццё, каб нагадаць праўду аб тленнасці: бо прамінае постаць гэтага свету і людскога жыцця. Яны нагадваюць нам, што час плыве незваротна і яго трэба добра выкарыстоўваць.
Тыя, хто ўжо пакінуў сваю цялесную абалонку, скіроўваюць нам гэты напамін, гэты вокліч. Бо як часта мы забываемся пра асноўныя ісціны. А тады губляем належнае стаўленне да жыцця, якое незваротна праходзіць, да часу, які нам дадзены і які няўмольна прамінае без магчымасці вяртання.
Калі мы ў роздуме, маўчанні і рэфлексіі ўваходзім у свет тых, хто ўжо памёр, абуджаюцца ўспаміны, звязаныя з асобамі, якіх мы любілі, якія былі блізкія нашаму сэрцу і на працягу многіх гадоў з’яўляліся часткай нашага жыцця. І каб не ўпадаць у дэпрэсію з-за таго, што іх ужо няма ў гэтым свеце, успомнім словы адной з асноўных ісцін хрысціянскай веры: чалавечае жыццё змяняецца, але не заканчваецца. А Той, у Каго мы верым, з’яўляецца для нас “уваскрасеннем і жыццём”, таму “калі нават і памром, будзем жыць” (параўн. Ян 11, 25).
Мы верым у Хрыста, верым таксама Хрысту, што з Ім усе ўваскрэснем, каб цешыцца паўнатою жыцця, якое Ён дае сваім вернікам, што добра выкарыстоўваюць час, укладзены ў іх рукі як найвялікшы Божы дар.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.