ГРОДНА
Чацвер,
16 студзеня 2025 года |
Як дапамагчы чалавеку, які злоўжывае алкаголем?
Чалавек, які злоўжывае алкаголем і не збіраецца спыняцца, прыцягвае да сябе смяротную хваробу. Алкаголь не з’яўляецца вырашэннем уласных жыццёвых цяжкасцей. Злоўжыванне ім – гэта хвароба, якая кардынальна змяняе становішча чалавека. Падчас захворвання такія людзі сутыкаюцца з дзвюма істотнымі праблемамі: з негатыўнай, крызіснай жыццёвай сітуацыяй і з жаданнем справіцца з усімі наступствамі алкагалізму. †
Адзіная магчымасць справіцца з залежнасцю – поўнае ўстрыманне на ўсё астатняе жыццё. Большасць алкаголікаў не могуць прыняць рашэнне адмовіцца ад спіртных напояў назаўжды. Таму ім неабходна духоўная дапамога спецыяліста (гэтай праблемай займаюцца разнастайныя арганізацыі і клубы ананімных алкаголікаў), а таксама дапамога з боку родных і сяброў. У такіх сітуацыях іншы бок павінен спачатку ўважліва азнаёміцца з генезісам злоўжывання алкаголем, механізмамі залежнасці і ўсімі наступствамі захворвання.
У лячэнні алкагалізму ёсць тры асновы. Па-першае, бяспечным прытулкам у выратаванні з’яўляецца сям’я, дзе залежны мае свае абавязкі, хобі або штосьці іншае. Па-другое, алкаголік павінен адарвацца ад асяроддзя, якое падахвочвае яго піць: калі гэта працоўнае асяроддзе, то трэба змяняць працу, калі суседства – пераязджаць. І, нарэшце, апошні падмурак – гэта духоўнае жыццё, дзе больш часу трэба надаваць малітве, быць на Імшы і прыступаць да св. Камуніі, а таксама часта спавядацца. Для такіх людзей асабліва важнае ўмацаванне духоўнага жыцця, якое дае сілы для ўмацавання свайго “я”. Гэта цяжкі і доўгі шлях, але іншага выйсця няма.
Дапамогай алкаголіку можа быць і клінічная рэабілітацыя або, калі яе няма па месцы жыхарства, агульная клініка. У Гродне і іншых гарадах рэгіёна дзейнічаюць групы АА, што азначае “Ананімныя Алкаголікі”. Дапамогай і парадай, духоўнай і малітоўнай падтрымкай служыць і Каталіцкі Касцёл, ствараючы арганізацыі і асацыяцыі, дзе галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога алкаголікам, падтрымка іх у цвярозасці.
Асаблівая нагода для малітвы аб цвярозасці нацыі – жнівень, а таксама перыяд Адвэнту і Вялікага посту. Выхаванне ў цвярозасці вельмі важнае, таму што алкаголь і алкагалізм руйнуюць асобу чалавека і яго сям’ю, прыводзяць да грахоў, злачынстваў, няшчасных выпадкаў і іншай небяспекі.
Ян Павел II падчас Яснагорскага апэлю ў 1987 годзе падкрэсліваў, што ў барацьбе за цвярозасць трэба смела ісці супраць цячэння: супраць цячэння сацыяльнай звычкі і неглыбокага меркавання, супраць цячэння чалавечай слабасці, супраць цячэння памылковага разумення “свабоды”! Няхай гэтыя словы стануць для нас арыенцірам!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 350 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.