ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
“Слова сталася целам і пасялілася між намі”.
Ян 1, 14
Ян 1, 14
Углядаючыся ва ўбогую бэтлеемскую стаенку, у чарговы раз знаходжуся разам з Вамі ў радасным здзіўленні, што Усемагутны Бог стаў Дзіцём і менавіта такім дае нам сябе пазнаць. Ён прыходзіць у свет як слабы, безабаронны Бог-Чалавек, якому патрэбна апека. Прыходзіць канкрэтна да нас, хоча быць намі прыняты і пасяліцца між намі (параўн. Ян 1, 14). †
З нагоды свят Божага Нараджэння жадаю ўсім дарагім дзецям, любай моладзі, клапатлівым сужэнцам, людзям, закранутым хваробай і цярпеннем, а таксама кожнаму з Вас адкрыць зноў, што найвялікшым шчасцем для чалавека з’яўляецца клопат пра – часамі такую крохкую – прысутнасць Бога ў нашым жыцці і разуменне, што Яму ў дапамогу патрэбны нашы рукі і вусны, наша чулае сэрца і наш час, каб Нараджэнне Любові магло перамяніць нас і жыццё нашых блізкіх.
У гэтыя складаныя і неспакойныя з многіх прычын часы няхай святкаванне Божага Нараджэння будзе для нас усіх выклікам і заахвочваннем да дзейнасці дзеля супольнага дабра, да размовы, поўнай павагі, да прабачэння і станаўлення па-над усялякімі спрэчкамі і непаразуменнямі, якія – у святле Пана, які прыходзіць, – здаюцца неістотнымі.
Няхай гэта будзе час адкрыцця годнасці кожнай асобы, да чаго нас нястомна заклікае папа Францішак, “бо нельга патрабаваць павагі да сябе самога без павагі да іншых;
нельга атрымліваць, калі адначасова не хочам даваць”.
Няхай гэта будзе час адзінства, любові, надзеі і дабрыні ў кожнай сям’і, нашым грамадстве і краіне, бо сёння Бог аб’яўляецца ў Чалавеку.
Хацеў бы пажадаць, каб новы год, які прыходзіць, прынёс толькі добрыя дні, пачуццё бяспекі і ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто на яе спадзяецца. Каб гэта быў год, поўны добрых хвілін і добрых людзей вакол.
На час супольнага святкавання, актаву Нараджэння Пана і ўвесь год Панскі 2022 ад усяго сэрца Вас бласлаўляю!
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.