ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хто можа быць хроснымі?

Задай пытанне

  Патрабаванні, якія ставяцца да хросных, акрэслены ў Кодэксе кананічнага права, у Агульных уводзінах да хрысціянскага пасвячэння і іншых афіцыйных дакументах Касцёла. Гэтыя крытэрыі маюць на мэце, найперш, забяспечыць, каб хросныя былі ў стане сапраўды добра споўніць пастаўленыя задачы і каб іх вельмі важная і адказная функцыя не была проста фікцыяй. Такім чынам, касцёльнае права патрабуе, каб хроснаму было поўных 16 гадоў (дапускаюцца выключэнні па сур’ёзнай прычыне), каб быў католікам, ужо прыступіў да сакраманту канфірмацыі і прыняў сакрамант Эўхарыстыі, вёў жыццё, згоднае з верай і адпаведнае сваёй функцыі, быў вольны ад якога-небудзь кананічнага пакарання, а таксама не быў адным з бацькоў таго, хто прымае хрост.
Гэта ўсе крытэрыі, прадугледжаныя касцёльным заканадаўствам. Кананічнае права не забараняе дзвюм парам бацькоў хрысціць адна ў адной дзяцей (г. зв. “перахрышчванне”). Усе меркаванні аб забароне такой практыкі належыць трактаваць як звычайныя забабоны.
    Патрабаванне, каб хросныя былі католікамі, вынікае з іх задачы дапамагаць бацькам у выхаванні дзіцяці ў каталіцкай веры. Ясна, што хрысціянін, які не належыць да Каталіцкага Касцёла, не будзе ў стане споўніць гэты абавязак, і нават патрабаваць ад яго такога абяцання было б вельмі неэтычна. Таму касцёльнае заканадаўства пастанаўляе, што хрысціянін, які не належыць да Каталіцкага Касцёла, можа быць толькі сведкам хросту, пад умовай, што хросным з’яўляецца католік або каталічка. Іншымі словамі, дапускаецца сітуацыя, калі на хросце дзіцяці прысутнічае адзін хросны (католік, які адпавядае згаданым вышэй крытэрыям) і адзін сведка хросту (хрысціянін, які не з’яўляецца католікам).
    Пры выбары хросных варта таксама звярнуць увагу на тое, каб гэта былі практыкуючыя католікі, якія прыступаюць да сакрамантаў, вядуць маральнае жыццё. Напрыклад, католік, які жыве ў несакраментальным сужэнскім саюзе, або такі, які называе сябе “веруючым, але непрактыкуючым”, або хтосьці, хто, будучы фармальна католікам, вядзе немаральнае жыццё, адасабляецца ад веры і Касцёла, публічна супраціўляецца асноўным праўдам хрысціянскай веры – не можа быць хросным менавіта таму, што не будзе ў стане даваць свайму хрэсніку прыклад жыцця, згоднага з верай.
    На заканчэнне яшчэ адна заўвага. Паколькі быць хроснымі – задача прыгожая і ганаровая, то, калі хтосьці нас да гэтага запрашае і калі ведаем, што мы ў стане адпавядаць прадугледжаным правам крытэрыям, не трэба адмаўляцца ад гэтай функцыі, калі не існуе нейкіх важных прычын. Будзем удзячныя, што бацькі дзіцяці менавіта нам хочуць даверыць такую ганаровую задачу, і будзем старацца споўніць яе як найлепш, з усёй сур’ёзнасцю, у духу веры і адказнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.