ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Супольна будаваць еднасць
Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які ўжо на працягу многіх гадоў перажываем на пачатку года, заўсёды з’яўляецца вельмі важнай падзеяй, таму што еднасць – самая вялікая патрэба нашага часу. Ад яе залежыць верагоднасць хрысціянства і будучыня свету. †
Езус Хрыстус перад сваім Унебаўшэсцем пакінуў нам еднасць як запавет, молячыся аб ёй:
“Ойча, каб усе былі адно” (параўн. Ян 17, 21). Ён таксама паказаў нам шлях да еднасці, даўшы запаведзь, якую акрэсліў як новую і сваю: “Любіце адзін аднаго, як Я палюбіў вас” (параўн. Ян 15, 12). Сказаў, што менавіта ўзаемная любоў з’яўляецца візітоўкай хрысціян: “Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13, 35). Сапраўды, першыя хрысціяне вельмі стараліся гэта рэалізаваць. Іх супольнасці былі настолькі згуртаваныя, што нават язычнікі былі ўражаны і казалі: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго і гатовыя аддаць жыццё адзін за аднаго”.
Цягам часу і стагоддзяў Касцёлу давялося абараняць праўды веры, якім пагражалі многія ерасі. Рашучая абарона праўды ўзяла верх над духам братэрскага дыялогу, а з другога боку няўмольная афірмацыя памылак узамен паслухмянасці прывяла да першых, а затым і наступных расколаў. Сёння ў свеце замест аднаго Хрыстовага Касцёла існуе больш за 400 Касцёлаў і хрысціянскіх супольнасцей. Свет, які глядзіць на нас, ужо не кажа: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго”, а хутчэй:
“Паглядзіце, як яны падзелены паміж сабой”.
Таксама па гэтай прычыне ў сучасным свеце распаўсюджваюцца разнастайныя ідэалогіі, іншыя рэлігіі і пашыраецца атэізм. Калі мы, хрысціяне, становімся непраўдападобнымі, людзі шукаюць праўду ў іншым месцы. У такой сітуацыі можна думаць так: “А што я магу зрабіць? Справа адзінства хрысціян – гэта справа кіраўнікоў Касцёла, а не мая”. Не зусім! Таму што кожны хрысціянін пакліканы будаваць еднасць. Сапраўднага хрысціяніна павінна непокоіць кожная спрэчка, кожны канфлікт і нават простае непаразуменне паміж людзьмі, асабліва тое, прычынай якога стаў ён сам.
Таму гэты тыдзень з’яўляецца для нас магчымасцю праверыць, ці будую я адзінства найперш там, дзе жыву, у сваім асяроддзі, у сям’і, з суседзямі, на працы, у парафіі. Бо паўсюль сустракаю сваіх братоў. Гэта вельмі канкрэтны заклік кожнага з нас да еднасці, да таго, каб пачаць бачыць у навакольных людзях родных, у целе якіх цячэ тая ж кроў. Мы ўсе як хрысціяне з’яўляемся сваякамі, бо нас яднае кроў Хрыста. Таму што праз святы хрост мы сталі членамі Містычнага Цела Хрыста – Касцёла. Каб наш арганізм быў здаровым, кроў павінна ў ім цыркуляваць. Так жа і ў целе Хрыстовым. Кроўю Хрыстовага цела з’яўляецца любоў. Касцёл будзе жывы і здаровы, калі любоў Хрыста, дадзеная кожнаму з нас праз Эўхарыстыю, будзе перадавацца далей іншаму чалавеку і цыркуляваць паміж усімі намі. Толькі так Касцёл можа жыць і выконваць сваю місію, быць прыкладам для свету і евангелізаваць яго.
Хрысціянства – гэта жыццё ва ўзаемнай любові. Калі мы не жывём ва ўзаемнай любові, мы, хрысціяне, не з’яўляемся сабой і не выконваем сваю місію. Памятайма пра гэта. Давайце глядзець адзін на аднаго як на сваякоў. Калі ўзнікаюць разыходжанні ў інтарэсах, калі адбываюцца нейкія непрыемныя падзеі, паразмаўляйма пра гэта ў духу адкрытасці, дыялогу, слухання і разумення прычын другога чалавека, гатовыя папрасіць прабачэння або дараваць. Тады цяжкасці нас не раздзеляць. Калі мы пачнём будаваць еднасць у сваім асяроддзі, у розных сітуацыях штодзённасці, тады зробім свой невялікі, але незаменны ўклад, каб еднасць хрысціян развівалася і ў шырокім маштабе – паміж Касцёламі. Тады мы пачнём жыць новай культурай – культурай дыялогу, справядлівасці і міру, а таксама падрыхтуем лепшы свет для будучых пакаленняў.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.