ГРОДНА
Аўторак,
25 студзеня
2022 года
 

Асвячэнне новага касцёла ў Гродне

З жыцця Касцёла

Парафія з 24-гадовай гісторыяй нарэшце мае свой кансэкраваны касцёл.
25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (Аўгустовак).
Новая святыня ў стылі неабарока паўстала на месцы былога маёнтка Аўгустовак, які належаў апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму.
    Парафія, якая мае тытул галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі 10 студзеня 1998 года.
    На святой Імшы ў новым касцёле сабраліся шматлікія вернікі разам са сваім пробашчам кс. Аляксандрам Шэметам, госці парафіі і ахвяравальнікі. Падчас Эўхарыстыі асаблівая падзяка скіроўвалася Богу за дар гэтага касцёла, а таксама ўсім людзям добрай волі, якія прычыніліся да яго ўзвядзення.
    Біскуп Аляксандр Кашкевіч падкрэсліў, што новая святыня яшчэ больш упрыгожыць горад над Нёманам, а таксама стане для мясцовых парафіян асаблівым месцам сустрэчы з Богам.
    Іерарх падзякаваў пробашчу парафіі і вернікам за іх намаганні і самаадданасць, дзякуючы якім у такі ўрачысты дзень Божага Нараджэння яшчэ адзін каталіцкі касцёл адчыніў свае дзверы для вернікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  341

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.