ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Выбраў Бога
Успамін св. Францішка Сальскага адзначаецца 24 студзеня
Яго чакала юрыдычная кар’ера і шлюб з багатай дзяўчынай. Абраў святарства, каб умацаваць веру католікаў і вярнуць Хрысту тых, хто перайшоў у кальвінізм.
Св. Францішак Сальскі раіў вернікам старацца прыстасоўваць набожнасць да сваіх сіл, заняткаў і абавязкаў: “Набожнасць, калі яна дасканалая і шчырая, нічога не разбурае, але ўсё ўдасканальвае і дапаўняе”. †
Францішак нарадзіўся 21 жніўня 1567 года ў Высокіх Альпах недалёка ад Тарэнеса, як старэйшы з 13-ці дзяцей Францішка ды Буазі, кашталяна Нувеля, і Францішкі з роду Сённаз. Дома ён атрымаў глыбокае каталіцкае выхаванне, а найбольшы ўплыў на яго жыццё аказала маці, поўная міру, лагоднасці і працавітасці. Менавіта яе ў сваіх будучых навучаннях ён будзе прыводзіць як прыклад еднасці чалавека з Богам сярод шматлікіх штодзённых заняткаў.
ЛЁС ЦІ ВЫБАР
Ужо пятнаццацігадовым юнаком ён пачаў вучыцца ў Парыжскім універсітэце.
Спачатку вывучаў тэалогію і біблейскія пытанні, а таксама іўрыт і грэчаскую мовы. Пазней па парадзе бацькі пераехаў у Падую і пачаў вывучаць права, што павінна было адкрыць яму шлях да службовай кар’еры.
Падчас вучобы Францішка апанавалі сумненні: ці збавіцца, ці не наканавана яму асуджэнне. Верагодна, гэта было звязана з выступленнямі ў Францыі Кальвіна з вучэннем пра прызначэнне. Супакоіўся ён толькі тады, калі даверыў сябе апецы Маці Божай, просячы, каб Яна заўсёды была з ім.
Пасля заканчэння навучання Францішак адправіўся ў Ларэта, дзе ў 1591 годзе даў зарок цнатлівасці, а затым накіраваўся ў Рым. Калі вярнуўся дадому, у бацькі ўжо быў для яго гатовы план на будучыню. Той намерваўся ўвесці свайго сына як адваката і юрыста ў сенат у Шамберы. Прыклаў таксама намаганні, каб ажаніць яго з багатай спадчынніцай Францішкай Сушэ дэ Мірабель. Аднак Францішак, да вялікай незадаволенасці бацькі, рашуча адхіліў абедзве прапановы і ў 1593 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.
МІСІЯНЕР З ГУМАРАМ
Быў прызначаны пробашчам калегіума св. Пятра, што зрабіла яго другой асобай пасля мясцовага біскупа. Са згоды іерарха Францішак накіраваўся як місіянер у раён Шабле. Ён нястомна пераадольваў Альпы, хадзіў ад вёскі да вёскі, наведваючы хутары сялян. На сценах і агароджах расклейваў улёткі – сціслыя тлумачэнні праўд веры. Магчыма, таму Касцёл абвясціў св. Францішка Сальскага заступнікам каталіцкіх журналістаў. У яго быў дар наладжваць кантакт з простымі людзьмі, умеў пераканаць іх у сваіх аргументах і кожную сустрэчу з іншым чалавекам “падфарбоўваў” добрым гумарам.
Францішак ад прыроды быў схільны да парываў. Аднак, працуючы над сабой на працягу многіх гадоў, ён выпрацаваў у сабе такую далікатнасць і дабрыню, што яго пачалі прыраўнівалі да самога Хрыста. І ў рэшце рэшт сталі называць “свецкім сярод святых”. У кантактах паміж людзьмі ён прытрымліваўся прынцыпу: “Больш мух зловіцца на кроплю мёду, чым на цэлую бочку воцату”.
ПРАВАДНІК ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЖЫВЕ Ў СВЕЦЕ
Францішак стварыў новы ідэал набожнасці – вывеў з укрыцця духоўнае, унутранае жыццё, якое практыкавалася ў кляштарах, каб “яно паказвала дарогу тым, хто жыве ў свеце”. У супрацоўніцтве са св. Жанай Француазай дэ Шанталь заснаваў новую манаскую сям’ю Сясцёр Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візіткі).
Памёр раптоўна ў Ліёне, вяртаючыся з сустрэчы з каралём Францыі 28 снежня 1622 года. Яго цела было перавезена ў Ансі, дзе спачыла ў касцёле Сясцёр Адведзінаў, а сэрца засталося ў візітак у Ліёне.
Беатыфікацыя адбылася ў 1661 годзе, а кананізацыя – праз чатыры гады. Папа Пій IX абвясціў св. Францішка Сальскага доктарам Касцёла ў 1877 годзе, а Пій XI у 1923 годзе – апекуном журналістаў і каталіцкай прэсы. Ён таксама шануецца як апякун візітак, салезіянаў і салезіянак – Таварыства св. Францішка Сальскага, заснаванага св. Янам Боско.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.