ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Праслаўляць, пішучы

Лісты чытачоў

Пэўна, многія з нас песцяць у глыбіні сэрца думку аб тым, каб хаця ў чым пераймаць святых. У выпадку са св. Францішкам Сальскім гэта падаецца куды больш рэальным да здзяйснення. Св. Францішак з’яўляецца заступнікам каталіцкіх СМІ і атрымаў гэтую “пасаду” дзякуючы свайму ўменню дзяліцца праўдамі веры простым і зразумелым для ўсіх спосабам. Даступныя ўсім тлумачэнні Пісання ён распаўсюджваў, расклейваючы ўлёткі на сценах і агароджах свайго горада.
    Цяпер, калі хто хоча падзяліцца займальным сведчаннем, не трэба шукаць падыходзячы слуп ці плот. Куды лепш даслаць нам, у адпаведную рубрыку “Лісты чытачоў”. А калі думкі і словы ніяк не хочуць складвацца ў адзін пазл, запрашаю скарыстаць парады.

   ЗАФІКСУЙЦЕ АСНОЎНЫЯ ДУМКІ НА ПАПЕРЫ
    Зрабіце спіс усіх думак, ключавых слоў адносна той гісторыі, што маеце ў галаве. Калі ўбачыце іх перад сабой, стане прасцей зразумець, што лішняе, а на чым трэба засяродзіцца. Магчыма, прыдатным акажацца ўсё запісанае. Тады проста трэба размясціць думкі ў адпаведным парадку – і перад Вамі будзе гатовы план тэксту.
   
    ПАЧНІЦЕ ПІСАЦЬ
    Самае складанае ў стварэнні матэрыяла – зрабіць першы крок. Мой любімы спосаб – пачаць з самага цікавага, пра што хочаце распавесці ў тэксце, і абарваць думку на палове, не давесці яе да канца. А пасля вярнуцца да яе ў ходзе апавядання. Напрыклад, хочаце падзяліцца сведчаннем з паломніцтва: “У гэтай пілігрымцы я спаткала чалавека, які цалкам змяніў маё жыццё. А першапачаткова я нават не збіралася туды ісці”.
    А пасля распавядаеце пра тое, да каго гэтае паломнітцва, з якой інтэнцыяй і г. д. Цікавасць будзе падагрэтая.
   
    ХУТЧЭЙ ПЕРАХОДЗЬЦЕ ДА СУТНАСЦІ
    Чым больш Вы зацягваеце з пераходам да галоўнага, тым менш жадання ў чытача далей знаёміцца з тэкстам. Не пачынайце здалёк, будзь то жаданне падзяліцца ўспамінамі ці разважаннямі.
    Асноўная думка Вашага артыкула – самая важная частка. Але ўлічвайце тое, што шмат хто ў першую чаргу чытае толькі загаловак, першы абзац і заключэнне. Таму паспрабуйце зрабіць гэтыя часткі чэпкімі.
   
    СПРАСЦІЦЕ ТЭКСТ
    Старайцеся, каб сказы не былі доўгімі. Калі чытач мае перад сабой 4-5 кароткіх сказаў, а не 1 даўжынёй у неблагі абзац, інфармацыя засвойваецца куды лепш. Разам з тым не бойцеся выкарыстоўваць цікавыя словы ці тэрміны – ніколі не думайце, што чытач недастаткова разумны ці адукаваны, каб зразумець.
   
    КАРЫСТАЙЦЕСЯ СІНОНІМАМІ
    Практычна для любога слова можна знайсці 2-3 сінонімы.
    Разбаўленне тэкста гэтымі словамі заўважна “аблягчае” яго, робіць куды менш “грузным”. Калі складана падбіраць такія выразы падчас напісання тэксту, давядзіце справу да канца, а пасля проста выдзеліце тое, што паўтараецца, і падбярыце замены для патрэбных слоў з дапамогай анлайн-слоўнікаў.
   
    НЕ АБАГУЛЬНЯЙЦЕ
    Калі хочаце ўпрыгожыць тэкст некальмі гісторыямі, не перадавайце іх кароткі змест, размяшчаючы адна за адной. Лепш абярыце 1-2 аповеды, якія зможаце перадаць больш яскравым і падра- бязным спосабам. Гэта дазволіць чытачу “пражыць” напісанае.
   
    НЕ ЗГУБІЦЕ СУТНАСЦЬ ЗА ЭМОЦЫЯМІ
    Калі з’яўляецца жаданне падзяліцца пэўным сведчаннем, хутчэй за ўсё, гэта выклікана бурлівымі эмоцыямі, якія перажываем. Аднак трэба памятаць, што ў тэксце куды больш важна перадаць не “што мы перажываем”, а “чаму мы гэта перажываем”.
    Чакаем Вашы лісты на нашу электронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або па адрасе 230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.