ГРОДНА
Серада,
13 лістапада
2024 года
 

Будаваць шлюб на трывалым падмурку

Слова рэдактара

Маладым людзям, якія жывуць у цяперашні час, няпроста з мужнасцю і надзеяй глядзець на сваю будучыню, марыць аб паспяховым шлюбным жыцці. Многія маладзёны баяцца шлюбу. Прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца вялікая колькасць разводаў, разрываў адносін, вельмі часта ўжо ў першыя гады іх існавання.
    Дакладна тое, што для заключэння сакраманту сужэнства трэба добра і належным чынам падрыхтавацца. Нельга прымаць паспешлівых рашэнняў, бо гэты сакрамант звязвае мужчыну і жанчыну на ўсё жыццё, а яго трываласць залежыць ад кожнага з іх.
Каб гэты новазбудаваны дом быў трывалым і моцным, сужэнцы павінны будаваць яго на трывалым падмурку і выконваць Божую волю.
    Памолімся за тых, хто рыхтуецца да заключэння сакраманту сужэнства, а таксама за маладых сужэнцаў. Няхай яны пачынаюць супольнае жыццё разам з Хрыстом, каб Яму не прыйшлося стукацца ў іх дзверы, але каб Ён стаў лепшым Сябрам кожнай новай сям'і.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.