ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Цi можна ўдзяліць хрост без святара?

Задай пытанне

  Сапраўды, у жыцці чалавека бываюць такія моманты, калі трэба неадкладна дзейнічаць. Гэта таксама тычыцца і ўдзялення сакраманту хросту. Кодэкс Кананічнага Права і Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій Беларусі рэгулююць такія пытанні. Калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, яго неадкладна трэба хрысціць (ККП, кан. 867, §2). Гэта дазваляецца рабіць нават без згоды бацькоў і ў тым выпадку, калі бацькі немаўляці не католікі. У іншых выпадках прынамсі адзін з бацькоў павінен даць згоду на хрост.
У выпадку небяспекі для жыцця, а асабліва пры кананні, калі няма святара ці дыякана, хрост можа, а часам і павінен удзяліць кожны вернік ці нават любы чалавек, кіруючыся належным намерам (інтэнцыяй). Калі ж небяспека смерці з’яўляецца пасрэднай, то сакрамант удзяляецца, наколькі гэта магчыма, вернікам і паводле карацейшага парадку (“Парадак хросту дзяцей. Уводзіны”, 21.2)
    У сітуацыі неабходнасці, калі немагчыма выкарыстаць асвечаную ваду, трэба падрыхтаваць натуральную і чыстую ваду (неасвечаную). Форму хросту даў сам Езус Хрыстус: “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога” (Мц 28, 19).
    Словы, якімі ў лацінскім Касцёле ўдзяляецца хрост, наступныя: N. (імя), Я ЦЯБЕ ХРЫШЧУ Ў ІМЯ АЙЦА І СЫНА, І ДУХА СВЯТОГА (цэлебрант тройчы палівае вадой дзіця). Калі немаўля ачуняе і знікне пагроза смерці, трэба прынесці яго ў касцёл, каб святар здзейсніў дапаўняльныя абрады.
    Згодна з Кодэксам кананічнага права (кан. 856), хрост можа ўдзяляцца ў любы дзень, аднак рэкамендуецца, каб у звычайным парадку ён удзяляўся ў нядзелю або, па магчымасці, у Пасхальную вігілію, каб паказаць пасхальную сутнасць хросту. У перыяд Адвэнту ці Вялікага посту не забаронена ўдзяляць сакрамант хросту, аднак з захаваннем “духу” канкрэтнага перыяду (без гучных забаў і застолляў з алкаголем), памятаючы, што, напрыклад, Вялікі пост мае пакаянны характар.
    Лепш за ўсё будзе прыйсці да пробашча парафіі і паразмаўляць пра хрост свайго дзіцяці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.