ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Малітва ў інтэнцыі міру ва Украіне
Каб абудзіць сумленне адказных за братабойчую вайну.
27 лютага ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася св. Імша за мір ва Украіне і за брацкі ўкраінскі народ. Эўхарыстыю ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у канцэлебрацыі з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам і святарамі.
У галоўнай святыні дыяцэзіі сабраліся шматлікія вернікі, каб у гэтыя цяжкія часы скіраваць свае сэрцы да Бога, поўнага любові і міласэрнасці, у намеры выратавання міру і адзінства паміж народамі.
У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што Касцёл заклікае да тэрміновага спынення ваенных дзеянняў і распачацця ўзаемнага дыялогу з мэтай пошуку шляхоў да яго мірнага вырашэння. „Няхай наша салідарная малітва з церпячымі ўкраінскімі братамі і сёстрамі з заклікам да ўзаемнага прабачэння і паяднання прычыніцца да ўсталявання сталага міру ва Украіне і свеце”, – дадаў іерарх.
Пасля св. Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Падчас адарацыі ўсе пысутныя прасілі Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Супакою, каб абудзіў сумленні адказных за братабойчую вайну, каб ніколі на нашай зямлі не было збройных канфліктаў, але квітнеў мір і супольная згода.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.