ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

ІII Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

ewangelia lk
Лк 13, 1–9
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэта: “Думаеце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Іерусаліме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся, усе таксама загінеце”.
    І расказаў вось якую прыпавесць: “Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. І сказаў вінаградару: «Вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?». Але той сказаў яму ў адказ: «Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе»”.

Чарговы шанс
    Бог заўсёды дае чалавеку шанс. Як не высякаецца адразу дрэва, што не прыносіць пладоў, так і чалавек, які знаходзіцца далёка ад Бога, мае магчымасць навяртання. Атрымаць шанс – значыць нанова ўкласці сваю іерархію каштоўнасцей, адказаць сабе на пытанне, што самае галоўнае ў жыцці. Дадзены Богам шанс азначае, што Ён зноў адорвае кожнага з нас даверам, часта незаслужаным. Бог кажа: “Ты столькі разоў падводзіў Мяне, столькі разоў грашыў, столькі разоў казаў, што не маеш часу, а Я даю табе яшчэ адзін шанс! Выкарыстай яго”.
    Навяртанне з’яўляецца часткай нашай чалавечнасці. Гэта, перш за ўсё, вяртанне да вернасці, бо ўсе мы заплямленыя грахом, эгаізмам, любім засяроджвацца на сабе і думаць толькі пра сябе. Навяртанне паказвае на неабходнасць пастаянна быць гатовым да змены свайго жыцця і згоды быць пераможаным і захопленым Тым, хто “ласкавы і поўны міласэрнасці”. Давайце адчуем дотык пяшчоты Бога Айца і прынясём цудоўны плён нашага жыцця.
   
    Пане Езу Хрысце, дазволь мне спазнаць Тваю міласэрнасць!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.