ГРОДНА
Серада,
15 ліпеня
2026 года
 

Паўсюдны Касцёл (35)

Варта ведаць


   † Ватыкан. Святы Айцец перадаў украінскім бежанцам медыцынскія матэрыялы. Грузавы аўтамабіль з гуманітарнай дапамогай прыбыў з Рыма ў Львоў. Шпрыцы, пластыры, дэзінфікацыйныя сродкі і іншыя неабходныя рэчы даставіў у цэнтр збору гуманітарнай дапамогі пры ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве св. Сафіі ў Рыме Апостальскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі. У бліжэйшы час ва Украіну адправяцца таксама лекі і прадукты харчавання з Ватыкана. Апостальская элемазінарыя накіравала таксама фінансавыя сродкі для аказання дапамогі ахвярам вайны ў свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў дзяржавах, куды скіроўваюцца бежанцы.

    † Англія. Восем біскупаў, якія прадстаўляюць каталіцкі епіскапат Англіі і Уэльса, скіравалі Міністру замежных спраў Вялікабрытаніі Элізабэт Трас падзяку за дапамогу Украіне і супрацьстаянне расійскай агрэсіі. “Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса далучаецца да Касцёла ў Еўропе, заклікаючы міжнародную супольнасць дзейнічаць сумесна і рашуча, каб неадкладна спыніць вайну Расіі супраць Украіны і зрабіць усё магчымае для абароны нявінных мужчын, жанчын і дзяцей”, – заявілі іерархі ў пачатку ліста да кіраўніка брытанскага Міністэрства замежных спраў.
   
   † Германія. Вясновае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Германіі пачалося з гарачага закліку да міру і асуджэння ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Сітуацыя ва Украіне – адзін з цэнтральных пунктаў чатырохдзённай сустрэчы. Іерархі абмеркавалі гэтую тэму з экспертамі, найперш ў плане дапамогі бежанцам. Кіраўнік нямецкага епіскапату падзякаваў за шматлікія малітвы за мір і мірныя ініцыятывы ў Германіі. Ён запэўніў, што “гэтая верная салідарнасць у малітве працягнецца, пакуль не будзе пераадолены жах вайны”.
   
   † Польшча. У польскіх кінатэатрах адбылася прэм’ера першага фільма пра аб’яўленні ў Гвадэлупе. “Гэты фільм заклікае задумацца над якасцю нашай веры і паказвае, што нават у самых складаных сітуацыях Маці Божая з’яўляецца для чалавека асаблівай апорай”, – расказвае Пшэмыслаў Врэнзлевіч, дырэктар кракаўскага “Rafael Film”, які адказвае за пракат фільма “Гвадэлупскі цуд” у Польшчы. У фільме прадстаўлены падзеі 500-гадовай даўнасці. 12 снежня 1531 года Марыя з’явілася простаму ацтэку Хуану Дыега. Яна была апранута ў блакітны плашч і ружовую туніку, перавязаную чорнай стужкай, што для індзейцаў было выразным сігналам, што яна чакае дзіця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.