ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Пальмовая нядзеля
Каментарый да другога чытання (Флп 2, 6–11)
Божае прыніжэнне
У тэалогіі існуе такое паняцце – “кенозіс”. З грэчаскай мовы гэтае слова перакладаецца як “спусташэнне, прыніжэнне”. Бог прынізіў сябе, калі стаў Чалавекам ды памёр на крыжы. Пра кенозіс Бога Царква лацінскай традыцыі чытае ў Пальмовую нядзелю ў фрагменце Паслання да Філіпянаў: “Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай” (2, 6–8). Аб прыніжэнні Хрыста ў візантыйскай традыцыі надзвычай падрабязна і ёміста расказвае Анафара (эўхарыстычная малітва) Літургіі св. Базыля Вялікага, якая служыцца ў нядзелі Вялікага посту, Вялікі чацвер ды Вялікую суботу. Аўтар гэтай малітвы падкрэслівае: уцелаўленне адбылося дзеля людзей. Ён падрабязна расказвае, што мы атрымалі дзякуючы Божаму прыніжэнню: “Пажыўшы на гэтым свеце, даўшы збавенныя прыказанні і адвярнуўшы нас ад ідальскай маны, Ён прывёў нас да пазнання Цябе, праўдзівага Бога і Айца, набыўшы нас Сабе і зрабіўшы нас людзьмі выбранымі, уладарным святарствам, народам святым; і ачысціўшы нас вадою і асвяціўшы Духам Святым, даў Сябе ўзамен за смерць, пад уладай якой мы, зняволеныя грахом, прабывалі”.

Парадокс: прыніжэнне Хрыста, пра якое мы будзем асаблівым чынам разважаць у найбліжэйшы тыдзень, з’яўляецца аптымістычнай падзеяй. Аптымістычнай і для Хрыста, і для людзей. “Зышоўшы Крыжам у пекла, каб напоўніць сабою ўсё, Ён суняў болі смерці; і ўваскросшы на трэці дзень – бо немагчыма было ўтрымаць у тленнасці Валадара жыцця – устанавіў шлях да ўваскрасення кожнаму чалавеку, сам стаўшыся першынцам з тых, што заснулі, першародным з мёртвых, каб мець пяршынства ва ўсім”, – гаворыцца ў Анафары св. Базыля Вялікага. Думаю, сёння нам, як ніколі, патрэбны аптымізм. Таму, суперажываючы Хрысту (не толькі Таму, які быў укрыжаваны калісьці, але і Таму, якога сёння крыжуюць у Яго братах ды сёстрах), памятайма пра радасць Уваскрасення, што чакае нас неўзабаве.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.