ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Нельга набыць, не страціўшы
Кангрэгацыя сясцёр назарэтанак у Беларусі перажыла дзве сусветныя вайны і савецкія атэістычныя часы. Пры гэтым у самы складаны перыяд нашай гісторыі яна нават здолела накіроўваць навіцыюшак з Гродна ў Штаты, каб падсілкоўваць духоўна амерыканскіх вернікаў. У 1990-ыя гады кляштар запоўніла вялікая хваля пакліканняў. І хоць цяпер кангрэгацыя ў Беларусі не такая вялікая, як можна было спадзявацца пасля перамен “адлігі”, яна застаецца самай шматлікай у краіне.
Пра прызнанасць Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта на нашых землях, яе буйны росквіт і запавольванне гэтага працэсу размаўляем з Правінцыяльнай сястрой Беларускай правінцыі назарэтанак Філатэяй Ціхановіч CSFN.

– Сястра Філатэя, адкуль Вы даведаліся пра сясцёр назарэтанак? Ці разглядалі іншыя варыянты жаночых манаскіх супольнасцей, калі планавалі ўступіць у кляштар?
– Я паходжу з Гродна – горада, дзе сёстры назарэтанкі служылі здаўна, без перапынку ў час ваеннага перыяду.
У 1990-ыя гады, калі мне было 18, я пачала хадзіць у касцёл, стала актыўна ўдзельнічаць у жыцці пабернардынскай парафіі, дзе на той момант манахіні не толькі служылі, але і жылі. Адна з іх рыхтавала мяне да прыняцця Першай св. Камуніі. Таму можна сказаць, што сясцёр я ведала з самага пачатку свайго духоўнага шляху. Аднак вялікую ролю ў станаўленні мяне як духоўнай асобы адыграла кармэлітка – с. Тэрэза ад Дзіцятка Езус. Яе дзённік быў маёй настольнай кнігай. І манаскае жыццё я ўяўляла менавіта такім, якім яго апісвала с. Тэрэза – закрытым, недаступным для вока іншага чалавека. Адпаведна, калі ў мяне ўзніклі думкі пра кляштар, я хацела далучыцца да супольнасці сясцёр кармэлітак. Але на тэрыторыі Беларусі іх кляштара не было, а ехаць у Польшчу не падавалася добрай ідэяй, бо мову я ведала дрэнна. Таму і ўступіла ў тую супольнасць, якая “была пад рукой”. Я добра камунікавала з сёстрамі назарэтанкамі, а іх настаяцельніца ўвогуле дапамагла мне раскрыць сваё пакліканне і ўпэўніцца ў ім падчас асабістых размоў.
– Наколькі ўвогуле былі вядомыя сёстры назарэтанкі на момант Вашага ўступлення ў кляштар?
– Дастаткова вядомыя.
У 1994 годзе, калі я далучылася да супольнасці сясцёр, яны служылі ў Гродне, Навагрудку, Шчучыне, Лідзе і даязджалі ва ўсе навакольныя вёскі. Ды і дзяўчаты, што прыйшлі ў кляштар раней мяне, паходзілі ў асноўным з Гродзеншчыны. Шмат пакліканняў, якія нарадзіліся ў 1970-1980-ыя гады, – таксама пакліканні нашых зямлячак. Мяркую, гэта можа сведчыць пра тагачасную актуальнасць назарэтанскай місіі.
– Ці ўплываў прыклад 11-ці сясцёр мучаніц з Навагрудка і с. Малгажаты Банась на “папулярнасць” кангрэгацыі ў Беларусі?
– Прыклад с. Стэлы і яе паплечніц – гэта радыкальны прыклад жыцця Евангеллем. І я ўпэўнена, што ён прыцягвае маладыя сэрцы, бо маладзёны патрабуюць, яны шукаюць каштоўнасцей і сведкаў Хрыста. І гэты прыклад даў свой плён ды працягвае яго прыносіць.
Аднак з уласнай гісторыі хачу сказаць, што калі я ішла ў кляштар, мяне прыцягваў выключна Езус, я імкнулася проста развіваць з Ім адносіны. Пра подзвіг 11-ці сясцёр мучаніц я даведалася, будучы ўжо ў супольнасці назарэтанак.
– На Вашу асабістую думку, чаму ў 1990-ыя гады назарэтанкі ў Беларусі сабралі столькі пакліканняў? У той час навіцыят налічваў па 10-15 чалавек…
– Мне вельмі падабаецца выказванне, што пакліканні ёсць там, дзе ёсць жывая вера. Калі ў савецкія часы Касцёл перажываў ганенні, людзі захоўвалі веру ва ўласных дамах, супольнасцях. Іншымі словамі, хоць святыні былі зачынены, сведкаў Хрыста было шмат. Гэта і прынесла рэзультат, бо людзі бачылі ўзор для пераймання. І калі з’явілася такая магчымасць – вернікі пайшлі ў кляштар. Не з-за традыцыі, а з-за жывой веры.
У маёй сям’і не было хрысціянскага прыкладу, але калі падчас “адлігі” я трапіла ў касцёл, Бог акружыў мяне людзьмі жывой веры і я таксама пачала Яго шукаць. І пасля ўва мне нарадзілася жаданне прысвяціць жыццё Хрысту. І як я ўжо казала, выбар паў на больш блізкі кляштар. Думаю, так было ў многіх выпадках.
– Як мяркуеце, чаму так “выстраліла” кангрэгацыя назарэтанак менавіта ў нашым рэгіёне?
– Гродзенская зямля духоўна багатая, яна песціла хрысціянскія каштоўнасці і традыцыі менавіта праз сем’і. А харызма Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта кажа сама за сябе – гэта клопат пра сем’і. Магчыма, тут ёсць пэўныя суадносіны.
– Што адчувалі сёстры ў той час, ідучы ў кляштар? Ці было гэта прадчуванне імпульсіўнага развіцця супольнасці? Якая панавала атмасфера?
– Эйфарыя, вясна і надзея на адраджэнне! Было бачна, што і настаяцелі адчувалі тое самае. Нездарма пачаўся рамонт у доме ў Навагрудку, будова дома ў Гродне. Сясцёр запрашалі ў парафіі па-за Гродзеншчынай: у Івянец, Маладзечна, Мінск. Карацей кажучы, панаваў вельмі радасны настрой. Мы меркавалі, што нас, сясцёр, будзе сапраўды шмат. Сотня! У выніку аказалася інакш. Напрыклад, разам са мной да супольнасці далучылася 11 чалавек, а на дадзены момант з іх у служэнні засталася толькі я.
– Як Вы ацэньваеце тое, што значная частка асоб сышла? Гэта страта для кляштара ці натуральны працэс?
– Складана даць адназначны адказ. Хтосьці вырашыў паспрабаваць, ці мае пакліканне да манаскага жыцця. Зразумеў, што не, і сышоў. Для кляштара гэта не з’яўляецца стратай у тым сэнсе, што асобы, якія сышлі, атрымалі добрую духоўную фармацыю. Яна пасля дапамагла ім стварыць цудоўныя моцныя сем’і. Нашы сёстры дагэтуль утрымліваюць кантакт з гэтымі сужэнствамі, а некаторыя са згаданых сем’яў з’яўляюцца для манахінь добрай сувяззю са свецкай супольнасцю.
Напрыклад, адна сям’я заўсёды дапамагае ў арганізацыі паломніцтваў. Тым больш за перыяд, што былі разам у кляштары, мы ўзаемна ўзбагаціліся духоўна, шмат чаго набылі адзін ад аднаго.
З другога боку, гэта свайго роду страта, бо сёння мы не можам ахапіць тыя служэнні, пра якія нас просяць: заняцца хворымі, нямоглымі людзьмі. Для гэтага нас замала.
– У параўнанні з мінулымі гадамі, чаму сёння так запаволіўся рост пакліканняў у кляштар назарэтанак? Як гэта супаставіць з сучаснай сітуацыяй?
– Магчыма, раней сведчанне веры было больш выразным, бо проста пайсці ў касцёл ва ўмовах савецкага часу – гэта ўжо быў подзвіг, які натхняў на следаванне за Хрыстом. Цяпер удзел у нядзельнай св. Імшы часта становіцца руцінным. З гэтай практыкі знікае пошук і перажыванне Бога. Таксама сучасныя тэндэнцыі прымушаюць маладых людзей баяцца прымаць рашэнні, што звязваюць іх на ўсё жыццё. Яны баяцца памыліцца, бо не хочуць быць высмеянымі. А з-за сацсетак пра гэтую памылку яшчэ і будзе вядома амаль усім. У Бога ўсё інакш: памыліўся – нічога страшнага, пачнеш нанова.
Я заўважыла, што і ў сем’ях дзяўчаты часта не сустракаюць падтрымкі, калі выказваюць цікавасць да кляштара. Бацькі ноччу ў клуб іх пускаюць, а на моладзевую сустрэчу ў кляштар – не. Не бачаць у гэтым каштоўнасці.
– Сёння маем шмат жанчын старэйшага ўзросту і маладых дзяўчат, якія добра сябруюць з сёстрамі назарэтанкамі. Чым манахіні выклікаюць такую павагу сярод людзей?
– Пра гэты лепш спытацца ў іх (смяецца – заўв. аўт.). Але дзякуй Богу, што манахіні прыцягваюць верніц! Думаю, нам, як і іншым супольнасцям, уласціва добразычлівасць, адкрытасць, любоў. Аднак, як казала наша сястра заснавальніца, мы нясём у свет ідэю, што мы ўсе адна сям’я. Нясём дух адзінства. А гэта заўсёды прываблівае.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 19 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.