ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Матывы старога запавету ў паштовых марках

Карані нашай веры

“Габелен Стварэння” – блок пошты Іспаніі, выдадзены ў 1980 г.Кніга Быцця – першая кніга Бібліі – пачынаецца аповедам пра стварэнне свету. Апісанне гэтага працэсу ў Старым Запавеце настолькі пераканаўчае і прыгожае, што стала натхненнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў. Пасля іх працы знайшлі адлюстраванне ў марках, сярод якіх, як вядома, сустракаюцца настолькі цікавыя і каштоўныя экземпляры, што яны атрымліваюць сваё месца ў калекцыях філатэлістаў за грошы не меншыя, чым кошт саміх шэдэўраў сусветнага мастацтва.
Напрыклад, на блоку, выдадзеным поштай Іспаніі ў 1980 годзе, змешчана рэпрадукцыя знакамітага “Габелена Стварэння” XI стагоддзя. Гэта незвычайна каштоўны і прыгожы твор мастацтва, які захоўваецца ў катэдры іспанскага горада Верона. Узор у выглядзе круга паказвае розныя сцэны стварэння свету і чалавека. Змяшчае таксама цытаты на лацінскай мове з Кнігі Быцця.
Круг у сярэдзіне мае выяву Бога Стварыцеля. Вакол яго надпіс: “І сказаў Бог: хай будзе святло. І сталася святло” (Быц 1, 3). Над цэнтральным кругам (на 11 гадзін) самы цёмны сектар прысвечаны “цемры над безданню” перад пачаткам Стварэння. Наступны сектар (на 12 гадзін) адслюстроўвае Дух Божы над водамі. Справа ад яго – стварэнне свету. Сіметрычныя сектары па “экватары”: “хай будзе цвердзь” і “аддзяліў ваду”. Самы вялікі ніжні сектар – стварэнне істот водных і птушак. Па баках ад яго – стварэнне жывёл ды чалавека і стварэнне жанчыны. Аўтары “Габелена” выказалі не толькі захапленне справай стварэння свету, але і падкрэслілі яе гармонію. Дзякуючы пошце “Габелен Стварэння” стаў больш вядомым, выклікаючы пачуццё ўсведамлення велічы падзеі.“Стварэнне свету” – маркі пошты Ізраіля, выдадзеныя ў 1965 г.    Існуе шмат марак, якія вельмі маляўніча і сімвалічна перадаюць змест першых старонак Бібліі, хоць пры гэтым і не з’яўляюцца творамі сусветнага мастацтва.
    Напрыклад, працэс стварэння свету ілюструюць шэсць марак пошты Ізраіля. На кожнай марцы ў стылізаваным выглядзе адлюстраваны кожны наступны дзень стварэння свету. Пад маркамі знаходзяцца прывескі з тэкставым абазначэннем дня стварэння на габрэйскай і францускай мове. Тварэнне духоўнага (анёльскага) свету і першаматэрыі. Неба і вада (падзел вод). Суша і мора (абмежаванне вод); расліннасць. Сонца, Месяц і зоркі (для кіравання днём і ноччу). Рыбы і птушкі (каб напоўніць воды і нябёсы). Жывёлы (каб напоўніць зямлю). Мужчына і жанчына (каб клапаціцца аб зямлі і мець зносіны з Богам).“Стварэнне свету, або шэсць дзён света- будовы” – праект маркі з марачнага ліста,  не выдадзенага поштай Беларусі ў 2017 г.
    Рэлігійныя матывы ўласцівы і беларускай пошце. Аднак варта адзначыць займальны момант, калі ў 2017 годзе быў распрацаваны, але не прыняты для друку Белпоштай марачны ліст, прысвечаны 500-годдзю перакладу Бібліі Скарыны і 500-годдзю Беларускага кнігадрукавання.
    У выніку марачны ліст на падставе Гравюры з Бібліі Скарыны з 1519 года пад назвай “Стварэнне свету, або шэсць дзён светабудовы” быў выдадзены ў выглядзе налепак Міжнародным Грамадскім Аб’яднаннем “Згуртаванне Беларусаў свету «Бацькаўшчына»” і Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.