ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
“Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі
Будслаў, Браслаў, Брэст, Бялынічы, Гудагай, Гродна, Лагішын, Тракелі – копіі цудадзейных абразоў з гэтых найвядомейшых санктуарыяў Беларусі пачалі перэгрынацыю па нашай краіне ў чэрвені мінулага года. Іх арыгіналы былі ў свой час каранаваны папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі. У марыйным месяцы маі разам з а. Станіславам Станеўскім CSsR, адным з арганізатараў перэгрынацыі, разважаем, чаму варта запрасіць “Мадоннаў” у свой дом.
Пашырэнне культу – гэта заўсёды вынік актыўных дзеянняў духавенства і вернікаў
– Айцец Станіслаў, адкуль узнікла ідэя з перэгрынацыяй марыйных абразоў?
– Перэгрынацыя пачалася ў складаны для Беларусі перыяд: пандэмія, сітуацыя ў краіне, пажар у Будславе… Гэта і стала галоўным штуршком ініцыятывы. Народ патрабаваў духоўнага ўздыму. Адносна выбару марыйных абразоў – дык культ Маці Божай існаваў у нашай краіне з самага пачатку. Аб гэтым сведчаць усе іконы, што прымаюць удзел у перэгрынацыі. Яны ўсе датуюцца пачаткам XVII стагоддзя. З той пары да цудадзейных абразоў прыходзілі людзі і прыносілі свае малітвы. Існуюць кнігі, дзе запісаны і пацверджаны ўсе цуды, што адбыліся на Беларусі праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

Зважаючы на гэта, я ўсвядоміў, што сёння шмат вернікаў не ведаюць усіх цудадзейных абразоў нашых зямель. Магчыма, людзі больш знаёмыя з марыйнымі іконамі сваіх дыяцэзій (цікава, што падчас пандэміі мы перасталі пілігрымаваць у марыйныя санктуарыі і цяпер Марыя сама распачала вандроўку да нас). Нават я не ведаў, што ў Гомелі ці Брэсце ёсць такія абразы.
Не чуў таксама пра Маці Божую Барунскую. А хочацца, каб Марыя надалей была шанаваная ў нас ва ўсіх сваіх імёнах і ахінала люд сваёй апекай.
– З якімі цяжкасцямі Вы сутыкнуліся падчас арганізацыі перэгрынацыі?
– Цяжкасці былі толькі на самым пачатку перэгрынацыі, калі мы планавалі рухацца картэжам на машынах і нам патрэбны быў дазвол. Павінны былі выехаць у 15.00, а дазвол прыйшоў толькі пасля трэцяй гадзіны. Быў чэрвень 2021 года, сітуацыя ў краіне была і надалей застаецца напружаная, таму дзякуй Богу, што атрымалася арганізаваць перэгрынацыю, каб прасіць Маці Божую аб патрэбных ласках.
– У кожнага паломніцтва ёсць канчатковы пункт – мэта. Які галоўны намер гэтай перэгрынацыі?
– Ад пачатку перэгрынацыі мы праехалі 3125 км, наведваючы 30 парафій. І кожны візіт прысвечаны просьбе, каб Бог меў у апецы нашу краіну. Каб кожны дом, кожная сям’я яшчэ больш наблізіліся да Госпада праз Марыю. І так будзем трываць, пакуль не аб’едзем усю Беларусь.
– З Вашых назіранняў, ці аб’ядноўвае гэтая “акцыя” беларусаў?
– Лічу, што аб’ядноўвае, бо закранае тое, што найбольш патрэбна сучаснаму свету – духоўнае адраджэнне. Вельмі важна, што пасля кавіднага перыяду “зачыненых касцёлаў” людзі не баяцца прыходзіць і стаяць на каленях перад гэтымі абразамі. Духоўная еднасць праз Марыю моцна заўважальная. Яны прыходзяць, каб прасіць у Яе заступніцтва, як некалі рабілі нашы дзяды і прадзеды.
– Ці прыносіць перэгрынацыя той плён, на які Вы разлічвалі?
– Многія ксяндзы кажуць, што рэакцыя вернікаў на перэгрынацыю – гэта такі духоўны выбух. Абразы звычайна знаходзяцца ў парафіі на працягу двух тыдняў, і ўвесь гэты час касцёлы поўняцца. Людзі прыходзяць пакланіцца Маці Божай штодзённа – такі маюць духоўны парыў! Гэта сведчыць аб тым, што наш народ любіць Марыю і патрэбны толькі штуршок, каб культ Багародзіцы развіваўся.
Мне таксама памятаецца адно здарэнне: прыехалі мы ў пэўную парафію, а там пробашч на працягу апошняга часу ўсё прасіў, каб прызначылі вікарыя. Калі мы толькі прыбылі, вікарыя яшчэ не было. А вось на развітальнай св. Імшы мы ўжо віталі новага святара ў парафіі. Такі, можна сказаць, маленькі цуд.
– Адзін з абразоў, які прымае ўдзел у перэгрынацыі, – выява Маці Божай Будслаўскай. Гэты абраз быў падняты альпіністамі на найвышэйшую гару ў свеце – Эверэст – як сімвал самых узнёслых памкненняў беларускага народа. Як Вы лічыце, да чаго імкнуцца беларусы і ці атрымліваецца ў нас?
– Марыя праз абразы прыносіць нам Бога як вялікі дар і заахвочвае нас імкнуцца да Яго. Разам з тым мы імкнёмся да еднасці, моцы і надзеі. Думаю, у нас атрымліваецца.
– Ці ёсць у Вас нейкі план бліжэйшай перэгрынацыі?
– Усё распісана ажно да лістапада! Чутка пра перэгрынацыю разыходзіцца, нам тэлефануюць пробашчы і запрашаюць – едзем куды заўгодна, з адной дыяцэзіі ў другую. Дарэчы, мы заўсёды ў сваю каманду бярэм ахвотнікаў – у перэгрынацыі цікава паўдзельнічаць, бо, калі плануем шлях, ёсць магчымасць наведаць іншыя касцёлы і мясціны.
Таксама можна стаць сведкам узрушваючых падзей. Ніколі не забуду, як падчас першай пілігрымкі, калі везлі абразы картэжам, тата з двума сынамі 9-12 гадоў сталі на калені і перажагналіся…

У кнізе цудаў праз заступніцтва Маці Божай на беларускай зямлі запісаны нават уваскрашэнні

Выдадзены брашуры з кароткай гісторыяй цудадзейных абразоў
Віктар Ведзень, фатограф, які спадарожнічае перэгрынацыі
Назіраючы за вернікамі і мінакамі падчас перэгрынацыі, я заўважаў станоўчую і ўдзячную рэакцыю на падзею. Успамінаю пілігрымку ўздоўж межаў нашай краіны: спачатку яна не была на слыху ў людзей і шмат хто не ведаў пра яе, аднак ужо праз пару дзён нашай вандроўкі з Марыяй людзей станавілася ўсё больш.
Калі ўжо распачалася перэгрынацыя абразоў па розных касцёлах краіны, я заўважаў, як шанаваць Маці Божую ў цудадзейных іконах прыходзілі не толькі парафіяне ад малога да вялікага, але і шмат нашых праваслаўных братоў. Сярод копій абразоў з беларускіх санктуарыяў ёсць і тыя, што аднолькава ўшаноўваюцца ўсімі хрысціянскімі канфесіямі (напр. Маці Божая Жыровіцкая, Юравіцкая).
Незвычайна праявілі сваю пашану да Марыі дзеці астравецкай парафіі святых Космы і Дам’яна. На працягу прабывання абразоў у парафіі яны разам з катэхеткамі падрыхтавалі размалёўкі з кожнай іконай і расфарбавалі іх. Гэта выглядала так шчыра і прыгожа! Атрымаліся маленькія копіі копій цудадзейных вобразаў нашай Нябеснай Маці, зробленыя рукамі дзяцей! Незвычайны і, можа, нават малаверагодны выпадак адбыўся менавіта са мной як з фатографам. Мы везлі абразы ў адну з парафій на Гродзеншчыне. Там рыхтавалася ўрачыстая сустрэча – вернікі павінны былі працэсіяй унесці выявы Маці Божай у касцёл. Гэта заўсёды прыгожы і духоўна значны момант для ўдзельнікаў.
Дзесьці на паўдарозе я зразумеў, што ў маім фотазаплечніку няма камеры, пры гэтым уся неабходная оптыка прысутнічае. Можна ўявіць мае думкі і пачуцці ў першыя некалькі секунд. Недарэчная сітуацыя. Як так магло стацца, калі перад выездам усё правяраў і ўсё было на месцы? Як я буду здымаць? Тэлефон не дапаможа ў складаных вячэрніх умовах, тут патрэбна якасная тэхніка. Фотаапарат не знайшоўся і ў машыне.
Ведаю, што ў падобных неспадзяваных выпадках трэба пастарацца ўспрыняць усё як мінімум нейтральна. А яшчэ лепш, аднак складаней, прыняць, што гэтая сітуацыя для нечага мне патрэбна. Так я і зрабіў.
Калі пад’ехалі да касцёла, я меў крыху часу, каб паспрабаваць вырашыць сваю “праблему”. Пры размове з пробашчам узгадаў, што некалі бачыў яго з фотаапаратам. Запытаў – і аказалася, што не памыліўся! Больш таго, у яго была такая ж сістэма, што і ў мяне, а гэта азначала, што аб’ектывы, якія былі са мной, падыходзяць. “Выпадкова, проста пашанцавала”, – скажуць скептыкі. Аднак з якой доляй верагоднасці ўсё магло вырашыцца такім чынам?! Відаць, нягледзячы на маю няўважлівасць, Маці Божая ўсё ж хацела, каб я адлюстраваў атмасферу сустрэчы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 50 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.