ГРОДНА
Субота,
02 лістапада
2024 года
 

Сталенне з Марыяй

На шляху да святасці

Неяк так сталася, што культ Марыі я пазнала ўжо ў сталым узросце, хоць мая сям’я была вельмі веруючай, а прабабуля ў маіх успамінах і нават на дзіцячых здымках са мной заўсёды з ружанцам у руках. Памятаю, калі я была падлеткам, усе сябры і моладзь з касцёла збіраліся ў Тракелі, і мне прыйшлося ісці разам, каб не заставацца адной. Вось так гэтыя 18 кіламетраў сталі першым крокам у маіх зносінах з Багародзіцай.

Я сталела, разам з тым павялічваліся кіламетры да Маці – Будслаў, Тракелі, Гудагай, Вострая Брама, Чэнстахова, Лурд... Кожнае з гэтых месцаў пакінула велізарны след у маім жыцці. Гэта людзі, важныя рашэнні, новы вопыт і ўзрастанне ў веры. Менавіта пілігрымкі – пешыя ці аўтамабільныя – навучылі мяне аднаму правілу: Марыя заўсёды выслухае. Як у штодзённым жыцці мы бяжым адразу да маці, так і да Нябеснай Мамы варта бегчы.
    Просьбы, складаныя праз Яе заступніцтва, выслухоўваюцца часцей – гэта такі лайфхак, які сапраўды працуе.
    Другім крокам да больш блізкіх зносін з Марыяй быў моладзевы Ружанец, на які мы збіраліся раз на тыдзень.
    Пасля забаў ці размоў за гарбатай вельмі важна было суцішыцца і засяродзіцца на супольнай Ружанцовай малітве. Гэтая традыцыя перарасла ў звычку і прагненне да падзякі Маці за кожны добра праведзены час.
    З часоў моладзевага ўзрастання прайшло ўжо трохі часу, і гэта застаецца добрым падмуркам. Праз усё жыццё, куды б я ні пайшла і з кім бы ні была, Марыя прыцягвае мяне да сябе і заўсёды аказваецца дзесьці побач. Гэта яснае пацвярджэнне таго, што Яна сапраўды Маці. Навучыцца б яшчэ быць такім жа сапраўдным дзіцём для Яе…

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  60

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.