ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Паддацца дзеянню Святога Духа
Урачыстасць Спаслання Святога Духа – дзень нараджэння Касцёла, святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця.
Да шматлікіх старых звычак у апошнія гады дадалася новая – пастаяннае пераскокванне па тэлеканалах, інтэрнэт-старонках і розных паведамленнях у тэлефоне. Чалавеку ўсё цяжэй засяродзіць увагу на цэлым фільме ці праграме, усё цяжэй прачытаць поўнасцю кнігу ці нават большы артыкул, асабліва калі гэта патрабуе роздуму. Таксама ўсё цяжэй выслухаць кагосьці да канца і прыняць цвёрдае, канчатковае жыццёвае рашэнне. Лепш не думаць і пачакаць.
Спасланне Святога Духа з’яўляецца дапаўненнем перамогі Езуса над смерцю і грахом. Мы таксама кажам, што гэта вывядзенне апосталаў з утульнага, але невялікага Вячэрніка, каб прапаведаваць Евангелле. Урачыстасць Спаслання Святога Духа, якую мы штогод святкуем праз пяцьдзесят дзён пасля Вялікадня, з’яўляецца таксама днём нараджэння Касцёла – святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця: мы былі мёртвыя, але дзякуючы моцы Бога, Святога Духа, сапраўды жывём.

Урачыстасць Спаслання Святога Духа сёлета адзначаем 5 чэрвеня.
Святы Дух выводзіць апосталаў з Вячэрніка, каб яны абвяшчалі Евангелле, каб сталі вучнямі-місіянерамі. Святы Дух прыходзіць для таго, каб надаць ім пачуццё веры, дапамагчы ў распазнанні таго, што павінна быць мэтай іх жыцця. Таму ў кожнай сітуацыі – незалежна ад стану жыцця, незалежна ад здароўя і хвароб, незалежна ад недахопаў, заган і грахоў, якія зноў і зноў паўтараюцца, – яны павінны быць вучнямі-місіянерамі Добрай Навіны.
І такім чынам з нашага жыцця, поўнага сумненняў і расчараванняў, Бог робіць матэрыял, гліну для новага апостала, вучня-місіянера. На практыцы многа не трэба, дастаткова паддацца дзеянню Святога Духа. Трэба пагадзіцца на такое пакліканне, прыняць канкрэтнае рашэнне сведчыць пра Яго, перастаць духоўна пераскокваць па навінах, каб не ўспрыняць іх сур’ёзна. Дух Праўды прыводзіць да ўсёй праўды, а не толькі да нейкай частковай. Таму неабходна ўсвядоміць, што я любімы Творцам, маё жыццё мае сэнс і можа прынесці шмат плёну.
Святы Праваслаўнай Царквы Серафім Сароўскі казаў, што галоўная мэта хрысціянскага жыцця – атрымаць Святога Духа.
Час перастаць думаць пра Святога Духа як пра нейкага казачнага персанажа, які падказвае на экзамене, які адказ выбраць, або як пра голуба, які недзе высока вісіць над алтаром. Гэта Бог, які сам прыносіць нам Добрую Навіну аб смерці і ўваскрасенні Хрыста, хоча, каб яны сталі найважнейшымі падзеямі ў нашым жыцці, надалі яму адзінства і згоду, а таксама падштурхнулі дапамагаць бліжнім у падобным жыццёвым выбары. Бог не чакае і вырывае з чакання нас.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.