ГРОДНА
Субота,
02 лістапада 2024 года |
Прызначэнне новых канонікаў
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пяць новых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.
Пра гэта было абвешчана 23 мая падчас сустрэчы для святароў, манаскіх сясцёр і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь).
Сустрэча была нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння гродзенскага ардынарыя кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падышоў да завяршэння.
Сустрэча была нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння гродзенскага ардынарыя кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падышоў да завяршэння.
Новымі канонікамі сталі: ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ксёндз Юрый Бяганскі, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь), ксёндз Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (дэканат Ліда), ксёндз Леон Ладыш, пробашч парафіі св. Ліна ў Пелясе (дэканат Радунь).
Канонікі актыўна ўдзельнічаюць у жыцці мясцовага Касцёла і ў фарміраванні яго аблічча
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.