ГРОДНА
Субота,
02 лістапада 2024 года |
Як чытаць незразумелае?
Мая першая Біблія была, хіба, такой самай, як і ў большасці маіх аднагодкаў: блакітная, з каляровымі малюнкамі на кожнай старонцы. І чытала я яе гэтак жа, як звычайныя казкі і аповесці. Да пэўнага моманту гэтай Бібліі было дастаткова, а потым з’явілася жаданне чытаць далей, даведвацца трохі больш.
Але я нічым не адрознівалася ад усіх: мне таксама была незразумела большасць з напісанага. Таму Біблія і адправілася на паліцу, дзе стаяла да першай біблейскай сустрэчы, якую зладзілі пры маёй роднай парафіі.
Тады сястра і ксёндз два разы на месяц па нядзелях збіралі моладзь на сумеснае чытанне Слова. Мы разбіралі асобныя вершы, цэлыя раздзелы, звярталіся да арыгінальных тэкстаў, каб лепш зразумець сэнс, слухалі каментарыі розных святароў, дзяліліся асабістымі думкамі і разуменнем прачытаннага.
На першы позірк гэта падавалася сумным і нудным. Але ўжо на першай сустрэчы было зразумела: Біблія – гэта вельмі цікава, глыбока і зусім няпроста. Да сённяшняга дня я памятаю словы сястры, што ў Бібліі яна заўсёды знаходзіць адказы на ўсе пытанні, а свой дзень пачынае з чытання Слова і з кубка кавы.
Мінаў час, змяняліся сёстры і святары, традыцыя такіх сустрэч, на жаль, не захавалася. Некалькі разоў атрымалася застацца на парафіяльных біблейскіх сустрэчах, але я сябе няёмка адчувала сярод старэйшых асоб, таму чытанне Бібліі зноў дайшло да пачатковага пункта: цяжка чытаць, калі шмат чаго не разумееш. Падмурак, які заклалі падчас сталення, ёсць да сённяшняга дня. Я ўжо ведаю, што, каб разумець Слова, патрэбныя, у першую чаргу, каментарыі святароў. Другі важны пункт для мяне – гэта мова. Мне нашмат цяжэй чытаць па-руску, чым па-беларуску.
Сёння на YouTube можна знайсці велізарную колькасць відэа, дзе святары прапаноўваюць разам чытаць Біблію і разважаць над тэкстам. Ёсць шмат надрукаваных каментарыяў на розных сайтах. Таму цяпер, на мой позірк, найгалоўнейшая праблема – “я не разумею, што там напісана” – вырашана. Дастаткова толькі ўзяць Слова з паліцы і адкрыць. За першай старонкай пойдзе другая, а там і да сотай дойдзе…

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.