ГРОДНА
Аўторак,
15 ліпеня
2025 года
 

ХV Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

ewangelia_lk

10 ліпеня – каментарый да Евангелля
(Лк 10, 25–37)

Чалавек з чулым сэрцам
   Прыпавесць пра міласэрнага самараніна паказвае, якім павінна быць наша стаўленне да церпячых бліжніх, да людзей у патрэбе. Нам нельга праходзіць міма іх, абмінаць з абыякавасцю, але трэба спыніцца побач і прыняць канкрэтныя меры.
    Міласэрны самаранін – гэта чалавек, які спыняецца перад пакутамі іншай асобы. Такое спыненне азначае не цікаўнасць, а гатоўнасць. Гэта чалавек, уразлівы да цярпенняў іншых, чалавек з чулым сэрцам, усхваляваны няшчасцем бліжняга, але расчуленасцю і спачуваннем ён не абмяжоўваецца. Міласэрны самаранін – той, для якога эмоцыі становяцца стымулам да дзеянняў, накіраваных на дапамогу параненаму. Міласэрны самаранін – гэта той, хто дапамагае ў цярпенні і ўкладае ў аказаную дапамогу сэрца і час, а таксама не шкадуе і матэрыяльных сродкаў. Міласэрны самаранін – гэта чалавек, які здольны на такі дар самога сябе. Гэта чалавек, сэрца якога добрае і велікадушнае. Чалавек, які выконвае волю Бога, які больш жадае міласэрнасці, чым ахвяры (параўн. Мц 12, 7).
   Красамоўная прыпавесць пра міласэрнага самараніна адначасова з’яўляецца адказам Езуса на пытанне: “А хто мой бліжні?” (Лк 10, 29).
    Бліжні – гэта той, хто захоўвае запаведзь любові, хто праяўляе міласэрнасць. Бог заўсёды жадае ад усіх міласэрнага сэрца, таму што Ён сам міласэрны і добра разумее нашы пакуты, нашы цяжкасці і нашы грахі. Міласэрны самаранін – гэта чалавек, які пераймае Божую міласэрнасць, міласэрнасць да таго, хто мае ў ім патрэбу.
    Заклік Езуса, скіраваны кніжніку: “Ідзі і ты рабі так” (Лк 10, 37) – з’яўляецца таксама запрашэннем, скіраваным сёння нам. Варта выхоўваць у сабе такую чуласць сэрца, якая сведчыць пра спагаду да церпячага чалавека. Але мы таксама павінны пераўтвараць гэтую чуласць у канкрэтнае дзеянне, каб станавіцца – як той самаранін – людзьмі з міласэрным сэрцам. Няхай бліжэйшыя дні стануць для нас магчымасцю прыняць гэты заклік.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.