ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Касцёл Святой Тройцы ў Росі. Шэдэўр італьянскай скульптуры
Першая згадка пра Рось у дакументах адносіцца да 1491 года. Праз некаторы час у мясцовасці з’явілася праваслаўная царква.
Заснавалі яе прадстаўнікі роду Хадкевічаў, якія тады былі вялікімі прыхільнікамі праваслаўя і заснавалі вядомы манастыр у Супраслі недалёка да Беластока. Хадкевічы неўзабаве прынялі каталіцтва, і недзе пад канец XVI стагоддзя ў Росі з’явіўся таксама касцёл. Ад фундатараў мясцовыя ксяндзы (плябаны) атрымалі маёнтак Гарасімаўшчына, дзе і жылі, наведваючы касцёл толькі для службаў. У XVII – першай палове XVIII стагоддзя Россю валодалі Ракоўскія, Агінскія, Сапегі. Апошнія нават планавалі збудаваць для манаскага ордэна піяраў мураваныя касцёл і кляштар. Аднак да будоўлі справа не дайшла.
У 1752 годзе Тэрэза Сапега выйшла замуж за Яўхіма Караля Патоцкага, і так Рось на доўгі час стала ўласнасцю Патоцкіх. Менавіта яны і ўзяліся за пабудову мураванай святыні. Будаваў яе галоўным чынам Пётр Патоцкі – дыпламат, ваенны дзеяч, гарачы прыхільнік Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Завяршыў будаўніцтва святыні яго сын Фелікс.
12 ліпеня 1808 года касцёл асвяцілі. Гэта была бязвежавая пабудова ў класічным стылі памерам 33 на 14 метраў. Сцены белага колеру былі пакрытыя гонтам, пафарбаваным у чырвоны колер, таксама чырвонымі былі галоўныя дзверы святыні. Унутры касцёл адпавядаў модным тады прынцыпам класіцызму. Асабліва прыцягвала ўвагу фігура сядзячага на камяні Езуса Хрыста ў натуральны рост, змешчаная ў галоўным алтары.
Фелікс Патоцкі памёр у 1811 годзе, а яго жонка Соф’я з роду Пацаў праз некалькі гадоў выйшла замуж за генерала Ксаверыя Несялоўскага. Праўда, Соф’я Несялоўская ізноў хутка аўдавела, і паколькі яе дочкі памерлі маладымі, прысвяціла рэшту свайго жыцця клопату за касцёлам, аднаўляла яго пасля пажару ў 1852 годзе.
У 1856 годзе ва ўзросце 74 гады Соф’я памерла. Яе пляменніца Людвіка Пац, якая даглядала ўладальніцу Росі апошнія гады, вырашыла ўшанаваць сваю цётку і замовіла ў Італіі ў майстра Жуліа Масчэцці цудоўны мармуровы саркафаг. Сёння гэты саркафаг – мабыць, самая прыгожая мармуровая скульптура ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі. Вось як апісвае яе Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”:
“Соф’я Несялоўская толькі-толькі заснула. Прычым выпадкова, бо, мяркуючы па вышыні аблямаванай ці то бедфордскімі, ці то лільскімі, ці то малінскімі карункамі падушкі, збіралася прылегчы ненадоўга. Нечым, відаць, стомленая, але гэта якраз тая стомленасць, якая надыходзіць пасля ўсведамлення важкасці зробленай працы. Яшчэ прыкмета, што толькі прылегла: шаль з галавы не зняла. Накрылася пледам з махрамі. Паднесла руку да сэрца. Тонкую, у ажурнай манжэце”.
З тых дзён, як назаўжды заснула апякунка касцёла ў Росі графіня Соф’я Несялоўская, прайшло больш за паўтары стагоддзі, а людзі дасюль аддаюць у святыні пашану Богу і задумваюцца над сэнсам жыцця, гледзячы на цудоўны саркафаг графіні.

Саркафаг графіні Соф’і Несялоўскай
З тых дзён, як назаўжды заснула апякунка касцёла ў Росі графіня Соф’я Несялоўская, прайшло больш за паўтары стагоддзі, а людзі дасюль аддаюць у святыні пашану Богу і задумваюцца над сэнсам жыцця, гледзячы на цудоўны саркафаг графіні.
Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.