ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 

Ці можа ўбор быць грэшным?

Задай пытанне

Настаўніцкі інстытут Касцёла двойчы афіцыйна выказваўся на гэты конт. Абодва дакументы заклікаюць і заахвочваюць біскупаў і святароў тлумачыць вернікам важнасць і значэнне сціпласці ў вопратцы. Прычынай з’яўляецца годнасць чалавечага цела як святыні Святога Духа і абавязак захоўваць цноту: уласную і бліжніх.
    Дадзеныя дакументы не ўтрымліваюць дэталёвых правіл адносна выгляду адзення. Гэта звязана з тым, што яны маюць агульнакасцёльны характар, г. зн. адрасаваны біскупам усяго свету, якія нясуць паслугу ў розных культурах. Аднак прынцыпы Касцёла і маралі ўніверсальныя, як універсальная і чалавечая годнасць, і небяспека, якая ёй пагражае.
Фармуляванне канкрэтных інструкцый і правіл вопраткі было пакінута мясцовым пастырам, якія могуць падысці да праблемы больш дэталёва.
    У той жа час, практычна кожны чалавек мае пэўнае пачуццё дарэчнасці і прыстойнасці адзення, як увогуле, так і адпаведна сітуацыі. Гэта тычыцца як жанчын, так і мужчын. Відавочна таксама, што годнасці жанчыны ў большай ступені пагражае нясціплы ўбор, які выклікае і прыцягвае пажадлівасць.
    Варта памятаць, што адзенне – важны метад сацыяльнай камунікацыі, яно мае ўплыў і фарміруе як міжасобасныя адносіны, так і свядомасць, менталітэт і эмоцыі. Таму гэтая сфера не з’яўляецца маральна нейтральнай, свабоднай ад маральных каштоўнасцей і норм. Іншымі словамі: тое, як мы апранаемся, якую вопратку і калі носім, неабыякава.
    У сувязі з сацыяльнай прыродай адзення як сродку зносін, адзіным крытэрыем для ацэнкі не можа быць уласнае самаадчуванне ці камфорт. Неад’емным фактарам з’яўляецца сацыяльнае ўздзеянне ўбору, яго ўплыў на бліжніх.
    У межах значэння адзення як сродку выразнасці нельга ігнараваць натуральнае вымярэнне. Убор мае не толькі задуманае значэнне, таму што залежыць не толькі ад таго, што мы хочам выказаць у дадзены момант і сітуацыі, але значна больш ён павінен выражаць тое, што не залежыць ад нашага свабоднага рашэння або намеру, тое, кім і чым мы з’яўляемся аб’ектыўна, натуральна.
    Наглядны і просты прыклад – пытанне штаноў у жанчын. Няма адназначнага рэгулявання тыпу адзення для жанчын і мужчын, г. зн. таго, як мужчыны могуць насіць сукенкі, якія дэманструюць годнасць, так і нашэнне штаноў жанчынамі можа мець пэўнае апраўданне. Аднак з натуральнага парадку, а менавіта з гендэрнай розніцы ў чалавечым родзе, вынікае неабходнасць адрознення ў вопратцы, тым больш, што з гэтым звязана таксама розніца ў задачах і штодзённых занятках.
    Такім чынам, нашэнне жанчынай штаноў не з’яўляецца безагаворачна грэшным, пакуль гэта належным чынам апраўдана практычнай неабходнасцю. Аднак гэта грэшна, калі вынікае з непавагі да гендэрнай розніцы, г. зн. да парадку стварэння, і тым больш, калі звязана з больш ці менш свядомым прыніжэннем уласнай годнасці і выкліканнем пажадлівасці. Тады гэта нават цяжкі і ганебны грэх, які павінен прывесці да пакарання, пра што таксама гаворыцца ў вышэйзгаданых дакументах Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  88

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.