ГРОДНА
Пятніца,
03 мая 2024 года |
Нумар 283: радком з дыяцэзіі
Дыяцэзія |
Урачыстасць у Ражанцы
|
Святкаванне ўрачыстасці святых Пятра і Паўла ў Ражанцы (Шчучынскі дэканат) мела ў гэтым годзе выключны характар. Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай адпустовай св. Імшы. У сваім казанні дэкан Мастоўскага дэканата Рышард Якубец згадаў пра гісторыю адбудовы касцёла ў Ражанцы і ўдзелу ў ёй людзей. Пасля св. Імшы вернікі і святары прайшлі ва Эўхарыстычнай працэсіі вакол касцёла. Кульмінацыйны пункт урачыстасці – асвячэнне біскупам Аляксандрам Кашкевічам фігураў святых апосталаў Пятра і Паўла. Яны былі ўстаноўлены ў нішах на франтоне святыні. Ахвяраваў гэтыя фігуры Тэафіл Богдан з Друскенікаў, былы жыхар Ражанкі. Варта ўспомніць, што пасля рамонту гэтага касцёла ў 1990 г. гэты ж чалавек ахвяраваў касцёлу абраз Вастрабрамскай Божай Маці, які знаходзіцца ля галоўнага алтара. Драўляныя фігуры апосталаў выканаў малады, але ўжо вядомы разьбяр з Мікелеўшчызны Міхал Маскевіч.
Пілігрымка працаўнікоў службы аховы здароўя
У сваю першую пілігрымку ў Чанстахову (18 – 21 чэрвеня б.г.) адправілася душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя з Гродна. Такім спосабам пад духоўным кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Радзевіча 49 дактароў і медсёстраў мела нагоду ўшанаваць сваё прафесійнае свята, якое прыпадала на 21 чэрвеня. У гэты ж дзень перад цудоўным абразам Яснагурскай Панны яны маліліся за шчасце і здароўе сваіх сем’яў і прасілі дапамагчы Божую Маці добрасумленна выконваць свае абавязкі. Па дарозе з Гродна на Ясную Гару вандроўнікі наведалі музей Солі ў Вялічцы, пабывалі ў Кальварыі Зэбжыдоўскай, у музеі Яна Паўла II у Вадавіцах і ў канцэнтрацыйным лагеры ў Асвенціме. Удзячныя за арганізацыю паломніцтва ксяндзу Андрэю Радзевічу яе ўдзельнікі згодна сцвярджаюць, што яно было незабыўнай рэлігійнай падзеяй і наглядным урокам.
Летняя акцыя Карытас
Прадаўжаецца штогадовая акцыя гродзенскай Карытас “Летні адпачынак для дзяцей”. 25 чэрвеня б.г. у цэнтры для адпачынку ў Няцечы Лідскага раёна адбыўся другі заезд. Да 27 жніўня ў ім адпачне 325 дзяцей з усіх парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Наогул, як і штогод прадбачыцца 5 заездаў. Дзецьмі і моладдзю будуць апекавацца клерыкі з Вышэйшай Духоўнай семінарыі з Гродна, акадэмічная моладзь з розных мясцовасцяў Беларусі і маладыя валанцёры з Карытас – Беласток. Трэба ўспомніць, што кожны год гродзенская Карытас накіроўвае на летні адпачынак групы дзяцей-інвалідаў. Летняя акцыя магчыма, дзякуючы ахвярнасці шматлікіх вернікаў і спонсараў з нашай краіны. †
|
З нагоды ўрачыстасці Шкаплернай Божай Маці ў Гудагаі
Усеагульны Касцёл успамінае 16 ліпеня Найсвяцейшую Марыю Панну з гары Кармэль, якую называюць таксама Шкаплернай Божай Маці. З гэтай нагоды ўрачыстасць ў Гудагаі (Астравецкі раён) адбудзецца 17 - 18 ліпеня б.г. Напярэдадні яе будзе прачытана Навэнна да Шкаплернай Божай Маці, якая закончыцца 17 ліпеня. У той жа самы дзень у 17.00 адбудзецца св. Імша, якая закончыць Навэнну. У 18 .00 упершыню ў гэтым годзе будзе праведзены Крыжовы шлях на Кальварыі, чаму дала ўзор віленская Кальварыя. У 23.15 пачнуцца Нешпары і разважанні пра Божую Маці. У суботу 18 ліпеня пачнецца апоўначы св. Імша, напярэдадні якой пройдзе працэсія са свечкамі. Далей ў праграме ўрачыстасці прадбачана чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У 9.30 – св. Імша, у 12.00 – адпустовая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой будзе біскуп Казімр Велікаселец.
Пілігрымка з Гродна ў Рось
З 31 ліпеня да 3 жніўня б.г. адбудзецца VIII пешае паломніцтва з Гродна ў Рось у санктуарый Засмучанага Езуса. Пілігрымы вырушаць з Гродна 31 ліпеня пасля св. Імшы з касцёла імя Беззаганнага Зачацця НПМ (пас. Паўднёвы). Вечарам 1 жніўня ў 18.00 у касцёле імя Найсвяцейшай Тройцы ў Росі будзе ажыццёўлена св. Імша. У гэты ж вечар у 21.00 пачнецца начное чуванне, падчас якога прадбачана адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канцэрт і тэатральная інсцэніроўка. 2 жніўня з 10. 00 у санктуарыі будзе цэлебравана св. Імша на заканчэнне паломніцтва. У 11.15 будзе прачытаны Вяночак да Божай Міласэрнасці, пасля чаго пройдзе канцэрт і - вяртанне ў Гродна. Запісацца ў паломніцтва ў Рось можна будзе ў касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ ў п. Паўднёвы, дзе 28 ліпеня б.г. у 20.00 будзе арганізацыйная сустрэча. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэл.: 8 (029) 78 – 40 – 572, 8 (029) 36 – 79 – 645, 8 (029) 58 – 77 – 682.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 243 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.