ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Старонка міністранта

Семінарыйная газета

Дарагія сябры!
    У сённяшнім нумары вы можаце даведацца пра чарговыя паслугі, якія міністрант выконвае ля алтара падчас св. Імшы.
     Лектар – паслуга ў каталіцкім Касцёле, якая звязана з тым, што падчас св. Імшы і набажэнстваў чытаецца ўрывак са Святога Пісання, за выключэннем Евангелля (тут складаюць выключэнні: Пальмовая нядзеля і Вялікая пятніца). Звыш таго, лектар можа прачытаць паўсюдную малітву падчас літургіі. У час працэсіі на ўваход ён можа ўнесці кнігу Евангелля. Трэба памятаць, што літургічным адзеннем лектара з’яўляецца белая альба (калі яе фасон патрабуе, каб лектар быў падперазаны на бёдрах шнурам і такое адзенне павінна быць дапоўнена гумэралам (вэлюмам), які засланяе свецкае адзенне вакол шыі). Нельга насіць вопратку, якая вельмі нагадвае святарскую.†

kantor    Кантар – да яго заданняў належыць першаму пачаць спяваць, падтрымліваць спевы вернікаў цалкам ці часткова. Функцыі кантара можа выконваць свецкі, які мае прыгожы голас і музычную адукацыю. Да заданняў кантара належыць выкананне некаторых сольных спеваў, іншы раз па прынцыпы дыялогу з людам. У выпадку, калі няма хора, то ён можа замяняць яго. Кантара, які выконвае псалом, называюць іншы раз псальмістам. Ягонае заданне: праспяваць рэспансарыйны псалом паміж чытаннямі ў літургіі Божага слова. Таму неабходна, каб ён меў выдатную дыкцыю і вымаўленне. Абавязкова: знаёмства і ўменне свабодна выбіраць мелодыі. Дапускаецца выкананне рэспансарыйнага псалому без прыпеву. Іншы раз рэфрэнам можа быць вокліч “Аллелюя”.
dzwonkiМіністранты званкоў і гонгу – падчас св. Імшы адзін міністрант павінен званіць званочкам, а другі – стукаць у гонг. Падчас таго, як ксёндз паказвае Найсвяцейшы Сакрамэнт, гукі гонгу павінны раздавацца ў роўныя прамежкі часу. Міністрант павінен старацца дапасаваць сілу ўдару да ўмоваў святыні: калі касцёл запоўнены, то ён стукае мацней, а калі мала людзей – крыху лягчэй. Гукі званочкаў і гонгу павінны быць чыстыя, каб можна было лёгка адрозніць чарговыя ўдары. Падчас св. Імшы колькасць і спосаб ужывання званочкаў і гонгу не акрэслены сцісла. Многія парафіі маюць свае традыцыі, якія не трэба змяняць.
Нашыя кантакты: 230025 Гродна, вул. Парыжскай Камуны 1 тэл. 77-02-34

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.