ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

Чаму сёння мала пакліканняў?

З жыцця Касцёла

Сёння шмат гаворыцца пра крызіс прызванняў. Ці сапраўды Бог не прызывае ўжо на шлях выключнага служэння толькі Яму, ці праблема знаходзіцца дзе-небудзь у іншым месцы.
    Пасля шматлікіх размоваў з маладымі людзьмі можна заўважыць, што голас паклікання адчуваюць многія маладыя дзяўчаты і хлопцы, яны чуюць гэтае запрашэнне: “Пайдзі за Мной”. Але па розных прычынах малады чалавек баіцца адказаць на гэты заклік. Сёння, калі ў свеце мае большую вагу МЕЦЬ, чым БЫЦЬ, цяжка аставіць свой шлях, заняткі, звычкі і ісці за Езусам і з Ім сведчыць аб Яго Валадарстве. Маладым не хапае адвагі і рашучасці, часам ім здаецца, што яны хацелі б наглядна мець пацвярджэнне, што менавіта гэта ёсць правільны шлях. А Бог чакае цярпліва на рашэнне, бо любіць і ўшаноўвае свабоду.
Сённяшні свет падвяргае маладую асобу розным спакусам, якія (па-моему) ўплываюць на тое, каб сказаць Богу: “Так”.
    Ёсць шмат сем’яў, якія пасварыліся, дзе не хапае ўзаемнай ахвярнай любові, а гэта прыводзіць да таго, што больш цяжка служыць іншай асобе. А Езус патрабуе адкрытых і ахвярных сэрцаў на гэтым шляху, каб занесці Яго Любоў да людзей, якія на ім сустрэнуцца. Усё менш можна сустрэць выпадкаў, калі людзі дапамагаюць бескарысліва адзін аднаму. А менавіта гэтага хоча Езус ад сваіх выбраных, каб адзіным іхнім узнагароджаннем быў Ён сам і Яго Валадарства і каб адзінай мэтай іх дзейнасці было абвяшчэнне Евангелля кожнаму чалавеку.
    Свабода, якая не вядзе шляхам Божых запаведзяў, адказнасці за свае дзеянні, не з’яўляецца сапраўднай свабодай.Усялякага роду рэкламы прапануюць ва ўсім лёгкасць. У маладой асобы нараджаецца жаданне лёгка жыць, без цяжкасцяў і без адрачэнняў, без высілкаў, забываючыся пра тое, што Езус гаварыў узяць крыж на свае плечы і Яго пераймаць.
    Шум, музыка, якая заўжды суправаджае маладых людзей, садзейнічае таму, што яны не чуюць сябе і іншых. А Бог гаворыць да чалавека ў цішыні.
    Крызіс аўтарытэта ў школе, дома, на працы прыводзіць да таго, што маладыя хочуць самі кіраваць сабой і сваім жыццём. З аднаго боку, гэта вельмі добра, бо можа выхаваць у іх адказнасць за свае дзеянні і рашэнні, а з другога - вядзе да таго, што ім цяжка прыслухоўвацца да поглядаў іншай асобы і прызнаць іх слушнасць. Езус вучыць сваім прыкладам не толькі прыслухоўвацца да меркавання іншых, але да поўнага выканання волі Айца.
    Гэтыя і іншыя акалічнасці вельмі ўплываюць на прызванні і дар правільнага адказа з боку пакліканай асобы. Прызванне кожнага чалавека з’яўляецца вялікай таямніцай, таму што датычыць выключнай дзейнасці Бога ў душы чалавека. Мы, кансэкраваныя асобы, павінны не толькі словам, але перш за ўсё прыкладам свайго жыцця ўмацоўваць пакліканых і быць апорай падчас прыняцця выбару з боку маладога чалавека, дапамагчы распазнаць іхні шлях прызвання ў святле Святога Духа. Сэнс жыцця святара і пакліканай асобы – быць з Езусам цераз устанаўленне і паглыбленне цеснай сувязі з Хрыстом, быць знакам Яго любові, увасабленнем сапраўднай радасці і супакою, ахвярнай і зычлівай службы бліжнім.
    Урэшце я хачу пажадаць кожнаму, хто стаіць перад выбарам жыццёвага шляху:
    Не бойцеся, будзьце мужнымі! Езус ідзе перад Вамі! Даверцеся Яму! Не дазвольце, каб страх запанаваў у Вашым жыцці!

Паводле даных Міжнароднай Канферэнцыі Настаяцеляў Жаночых Манаскіх Супольнасцяў на свеце ёсць каля 2 тысяч жаночых супольнасцяў, заснаваных паводле папскага ці дыяцэзіяльнага права. Паводле даных з 2006 г. у Еўропе дзейнічала 1 111 жаночых манаскіх супольнасцяў і ордэнаў, у Азіі – 160, у Афрыцы – 143, у Амерыцы – 507 і 53 – у Акеаніі.
    Цяпер у Еўропе налічваецца каля 330 тысяч сёстраў – найбольш на свеце. Адначасова наш кантынент (перш за ўсё Захад) закранае найбольшае падзенне прызванняў да кансэкраванага жыцця: на працягу апошніх 20 гадоў колькасць пакліканняў паменшылася амаль двойчы.
    У Гродзенскай дыяцэзіі дзейнічае 18 жаночых манаскіх ордэнаў: Дочкі Беззаганнай Марыі CFMI, Дочкі Найсвяцейшага Сэрца НПМ NMP CFPCBMV, Эўхарысткі CSAIE, Францысканкі ад Пакутуючых CSFA, Кармеліткі ад Дзіцятка Езус CSCII, Катажынкі CSC, Божай Маці Міласэрнасці CSBMVM, Міхаліткі CSSMA, Місіянеркі Хрыста-Валадара MChR, Місіянеркі імя св. Сям’і MSF, Назарэтанкі CSFN, Непакалянкі SIC, Notre Dame SSND, Пастэжанкі CAMBP, Сэрафіткі CMBB, Служкі Беззаганнай НПМ CSSBMVI, Вялікапольскія Служэбнічкі CSAICBMV, Пасіяністкі імя св. Паўла ад Крыжа; 1 кантэмпляцыйны кляштар: SS Бэрнардынкі; таварыства сёстраў палятынак SAC; 3 свецкія інстытуты: Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці, SS Шэнштацкія ISSM, свецкі інстытут імя Марыі, Панскай Служэбніцы (кансэкраваныя панны).
Падрыхтавала Сястра Мірыям

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.