ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка

Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. I прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае палыды і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. I, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Эффата!» - што значыць: «Адкрыйся». I адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна.
    Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. I, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: «Ён зрабіў ўсё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць».


Мк 7, 31-37

Сустрэча, што адкрывае вушы і сэрцы

 Адкуль у Езуса тактоўнасць у вылячэнні глуханямога? Хрыстус зрабіў публічна пераважную большасць знакаў перад натоўпам. А эпізод, апісаны ў дадзеным фрагменце Евангелля, з’яўляецца адным з нешматлікіх, якія былі здзейснены “прыватна”. Чаму? Калі такое адбылося, то павінен быць у гэтым якісьці істотны замысел.
    Глухата, як гавораць спецыялісты, з’яўляецца для чалавека адным з найбольш складаных выпадкаў недаразвітасці чалавечага арганізма. Глухі часцей за ўсё з’яўляецца і нямым. Не чуючы гукаў, ён не можа іх вымаўляць - тым самым абцяжараны ўсякія адносіны з іншым чалавекам. Апрача гэтага дэфект слыху падвяргае такога чалавека пастаяннай небяспецы: ён не чуе, калі яна набліжаецца.
    Абыходзячы гэтую праблему, трэба сказаць, што глухі чалавек закрыты на выказванні, што нясуць жыццё: на Божыя словы. Святы Павел сказаў, што вера паходзіць з таго, што людская істота слухае. А каб паверыць, патрэбен чалавек, які абвяшчае Евангелле і той, хто яго слухае і сэрцам прымае пачутае слова. Вось чаму Езус патрактаваў так асабіста глуханямога, адводзячы яго асобна ад натоўпа. Такія вельмі асабістыя, амаль інтымныя жэсты, калі Хрыстус дакранаўся да чалавечых языка і вушэй, нагадваюць нам пра тое дыханне жыцця, якім Бог адарыў людскую істоту падчас акта стварэння. “Effata” (адчыніся) павінна было азначаць не толькі атрыманыя здольнасці слухаць і гаварыць, але зразумець і прыняць у якасці сваіх пачутыя словы.
    Чаму ж Езус загадаў маўчаць і не расказваць пра зроблены цуд? У Евангеллі паводле св. Марка часта паўтараецца Езусовы наказ. Хрыстус робіць шмат знакаў, але самым найважнейшым з іх будзе Яго смерць і Змёртвыхпаўстанне. Толькі гэтыя падзеі канчаткова “адкрыюць” чалавека на вялікі Божы план адносна стварэння. Менавіта пасля паўстання з памерлых усе тыя, хто пазнаў Езуса і адчуў Яго моц, зразумеюць сэнс усіх Яго цудаў і жэстаў. Кожны з нас патрабуе асабістага кантакту з Богам, які нас “адкрывае” на свае планы і адорвае здольнасцю іх прыняць. Таму штонядзельная Эўхарыстыя з’яўляецца для вернікаў такой неабходнай: дзякуючы ёй мы ўдзельнічаем у таямніцы смерці і ўваскрэсенні нашага Збавіцеля, калі бязмежна Бог “адкрыўся” на чалавека.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.