ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Парафіі і святыні

Белая Фара

Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Фарны касцёл у Навагрудку быў заснаваны Вітаўтам, вялікім князем ВКЛ, у 1395 г., неўзабаве пасля хрышчэння Літвы. Пабудавалі касцёл пад паўночным схілам замкавай гары, на месцы былога паганскага капішча Перуна, і асвяцілі пад тытулам Усіх Святых. У 1422 г. кароль Уладзіслаў Ягайла з маладой “Сонькай, дачкой Андрэя, князя Гальшанскага”, браў тут шлюб, ад якога і пайшла славутая дынастыя Ягелонаў. Навагрудскае пробаства было няблага забяспечана, але пазней кароль Стэфан Баторый перадаў фундушы касцёла Віленскай семінарыі.
    Спачатку святыня была драў­лянай, толькі ў першай трэці XVII ст. да касцёла былі прыбудаваны дзве мураваныя капліцы ў гатычным стылі: першая ад увахода справа – Найсвяцейшай Панны Марыі (тады менавіта тут быў змешчаны цудадзейны абраз Маці Божай Снежнай, адзначаны шматлікімі вотамі. У ХIХ ст. узгадваецца як капліца Божага Цела з абразом Вячэры Пана. Тут захаваўся цікавы помнік – мемарыяльная пліта Георгію Рудаміне-Дусяцкаму з сябрамі, што загінулі ў 1621 г. пад Хоцінам у бітве з туркамі. Пліта замоўлена ў 1643 г. Янам Рудамінам-Дусяцкім, навагрудскім кашталянам і братам Георгія), і Анёла-ахоўніка (у 1849 г. адзначана як нядаўна пераасвечаная ў гонар св. Антонія), бліжэйшая да алтара, заснаваная плябанам Юзафам Паніквіцкім. У 1631 г. капліцы разам с галоўным алтаром былі асвечаны віленскім біскупам суфраганам Юрыем Тышкевічам. Абедзве касцёльныя капліцы мелі статус альтарый. Першая, Божага Цела, была фундавана плябанам кс. Марцінам Градоўскім 23 студзеня 1618 г., потым фундуш быў яшчэ неаднойчы памножаны іншымі ахвярадаўцамі. Альтарыя св. Анёла-ахоўніка фундавана паннай Пшэслаўскай. Цяпер абраз Маці Божай усталяваны ў капліцы, бліжэйшай да алтара, у якой таксама спачываюць астанкі 11 сясцёр назарэтанак. У бліжэйшай да ўвахода капліцы змешчаны алтар з абразом св. Міхала Арханёла.
 

Усялюб

Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Мясцовы касцёл – гэта не толькі выдатны помнік сапраўднай готыкі нашай дзяржавы, але і самы ранні ўзор гэтага стылю ў Беларусі. Каля 1413 г. святыню пабудаваў Ян Няміра, канюшы вялікага князя Вітаўта, староста полацкі, уладар Усялюба (менавіта на ўмовах прыняць каталіцтва Ян Няміра адным з першых літоўскіх баяр атрымаў уласны герб на сойме ў Гародні ў 1413 г.). Па іншых звестках, касцёл узвёў яго сын Анджэй Няміравіч у 1433 г. (гэтая дата афіцыйна лічыцца першым узгадваннем аб Усялюбе, і менавіта гэты год лічыцца датай заснавання касцёла; такую дату называе і інвентар 1867 г.). Польскі гісторык Ахмяньскі называе датай пабудовы касцёла 1471 г., а фундатарам – Мікалая Няміравіча, намесніка віцебскага і смаленскага.
    Так ці інакш, каменны касцёл быў пабудаваны тут у першай палове XV ст. і асвечаны пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. На жаль, першапачатковы выгляд святыня не захавала, але хутчэй за ўсё гэта быў прамавугольны залавы бязвежавы храм з пяціграннай апсідай, арыентаванай на ўсход, з адной сакрыстыяй з паўночнага боку. Сцены былі выкладзены з вонкавай цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі і ўмацаваны контрфорсамі. Інтэр’ер перакрывалі зорчатыя скляпенні, якія абапіраліся на слуп у цэнтры малітоўнай залы. У тоўшчы сцен паўднёва-заходняга кута была зроблена лесвіца на хоры (і далей на паддашак), якія да канца XVIII ст. былі драўлянымі, а потым мураванымі. У сярэдзіне XVI ст. тагачасны ўладальнік Усялюба (з 1540 г.) полацкі ваявода Станіслаў Давойна зафундаваў бакавыя алтары – Найсвяцейшай Тройцы (1543 г.) і св. Юрыя (1545 г.), утварыўшы пры іх альтарыі.
   

Парафіяльны касцёл св. Міхала і былы кляштар дамініканцаў

Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Першай фундацыяй на карысць дамініканцаў у Навагрудку лічыцца фундуш вялікага князя ВКЛ Гедыміна, другой – ахвяраванне Самуіла Цеханоўскага. Пры Гедыміне, г.зн. у першай трэці XIV ст., ад навагрудскага кляштара дзейнічаў філіяльны касцёл у Любчы. У 1468 г. на капітуле ордэна было вырашана выслаць братоў прапаведнікаў у Навагрудак. Але ў XVI ст. у гістарычных крыніцах пакуль не знойдзена звестак аб дзейнасці дамініканцаў у Навагрудку.
    Кляштар ордэна ў горадзе фундаваны ў 1624 г. Крыштафам Хадкевічам, канюшым ВКЛ, на купленых ім пляцах ва ўсходняй частцы рынкавай плошчы, на рагу паміж вул. Слонімскай (па галоўным фасадзе касцёла, цяпер вул. Міцкевіча) і Яўрэйскай (цяпер Савецкая).
   

Гісторыя абраза Маці Божай Тракельскай

Парафіі і святыні

НАбраз Маці Божай СнежнайАбраз Маці Божай Тракельскайевялікая вёска Тракелi, што ў Радунскім дэканаце, нягледзячы на сваю багатую гісторыю, праславілася, галоўным чынам, дзякуючы на­яўнасцi ў мясцовым касцёле цудатворнага абраза Мацi Божай з Дзіцяткам Езус. Ён налiчвае каля 500 гадоў, а аб гісторыі яго паўстання існуе некалькi розных легенд. У галоўным алтары тра­кельскага касцёла Адве­дзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, заснаваным у 1500 годзе віленскім ваяводам Марцінам Гаштолдам, знаходзіцца абраз рымскай іканаграфіі, які, паводле паданняў, быў намаляваны пад канец ХVI ст. Як сведчыць адна з версій, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 г., здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Абраз з’яўляецца адной з найбольш майстэрскіх выяваў Маці Божай Снежнай у Беларусі. Невядомы віленскі мастак стварыў незвычайна прыгожы і ўзнёслы абраз Багародзіцы з Дзіцяткам. Па свайму характару ён прыгадвае іншую выяву з 1640 г. аўтарства віленскага мастака фламандскага паходжання Барталамея Пэнса, які знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла ў Святой Ліпцы (Польшча). З дасканалым познерэнесансным стылем жывапісу гарманіруе металічная шата з каронамі. У другой палове XVII ст. (верагодна, каля 1664 г.) абраз Маці Божай з Дзіцяткам быў дапоўнены выявай святога Казіміра, які стаіць на каленях і трымае ў далонях ружанец.
   

Жодзішкі

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Як замак на беразе Віліі і мястэчка Ашмянскага павета ВКЛ Жодзішкі вядомы з 1511 г. Тагачасныя ўладальнікі мястэчка, Осцікавічы, заснавалі тут касцёл. У 1550 г. ён узгадваецца ўжо як дзеючы ў межах Свірскага дэканата. Напрыканцы XVI ст. па фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках узводзіцца каменны кальвінскі збор у стылі рэнесанс. Па іншых звестках, яго пабудаваў на месцы касцёла Крыштаф Комар у 1612 г. Сын Крыштафа, Геранім Комар, вярнуў род у каталіцкую веру і да 1669 г. пабудаваў новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што Крыштаф Комар у 1612 г. пабудаваў касцёл, а Геранім павялічыўшы фундуш, пабудаваў плябанію і школу.
    Згодна з візітамі 1654-1700 гг. касцёл ужо тады быў мураваны, меў дзве капліцы ў крылах трансепта – Маці Божай Ларэтанскай і св. Ганны – з адпаведнымі алтарамі і галоўны алтар Найсвяцейшай Тройцы. Пад галоўным алтаром знаходзіўся склеп з трунамі фундатараў і яшчэ два склепы былі зроблены “пад ларэтам”. Побач з касцёлам стаялі гаспадарчыя будынкі, плябанія і шпіталь.
   

Наступныя артыкулы...

Старонка 16 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.