Для чаго мы адзначаем юбілеі?
кс. Антоні Грэмза
08 студзеня 2011
|
Традыцыя святкавання юбілеяў бярэ свой пачатак яшчэ з перадхрысціянскіх часоў. Кніга Левіта Старога Запавета падае звестку аб устанаўленні шабатовага года. Праз кожныя 7 год земляробы не апрацоўвалі зямлю. Сярод народаў Усходу існавала перакананне, што зямля, каб даць новы ўраджай, павінна мець год адпачынку. У Бібліі ўвянчэннем 7 перыядаў сямі шабатовых год, якія складалі ў суме 49 год (7х7=49), быў 50-ты год, названы юбілеем. Пачатак гэтага года звыкла абвяшчалі гучаннем барановага рога.
Менавіта з такога спосабу абвяшчэння бярэ сваю назву юбілей (з габр. Jobel азначае барановы рог). Са святкаваннем было звязана ўсеагульнае дараванне даўгоў і пакаранняў. Юбілейны год меў глыбока прымірэнчае значэнне, падчас якога перш за ўсё ўсведамлялі сабе, што кожны з людзей з’яўляецца даўжніком Бога. Юбілей суправаджала свядомасць даравання він перш за ўсё Богам. Адсюль таксама паходзіць выраз аб тым, што прыход Езуса на свет названы “паўнатой часу” і “годам ласкі ад Пана”. Гэта мела значэнне прабачэння ўсіх грэшных абцяжаранняў у адносінах да Бога. Дзякуючы Божаму Сыну, як тлумачаць тэолагі, здзейснілася дасканалае прымірэнне нас з Богам і дараванне ўсякага доўгу. †