ГРОДНА
Нядзеля,
12 мая
2024 года
 

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   Дарагія Чытачы! Мы распачалі рубрыку “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” 6 лютага 2011 года, каб кожнаму з Вас прыгадаць найважнейшыя падзеі з жыцця нашай дыяцэзіі. Безумоўна, гэтых падзей было ў некалькі разоў больш, а дзейнасць Святога Духа на прасторах нашай дыяцэзіі бясконцая. Трэба памятаць, што і сёння кожны з нас прымае свой удзел у напісанні новых старонак жыцця нашай дыяцэзіі. Мы ўсе абвяшчаем Божае Валадарства, давайце ж будзем адказнымі за Касцёл. Жадаем Вам бласлаўлёных, прыемных і радасных новых хвілін на сустрэчу з Панам у 2013 годзе.

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (44)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   17 лістапада  -  У Смаргоні ксёндз біскуп асвяціў пляц пад будаўніцтва новай святыні пад тытулам бл. Яна Паўла II.
   17 лістапада  - У Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”. У ім прыняло ўдзел каля 60 чалавек.
   25 лістапада  -  Парафіяне з Забалаці разам са сваім душпастарам дзякавалі за 200-годдзе святыні. Кс. бп Аляксандр адправіў св. Імшу падзякі.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (43)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   9 чэрвеня  -  У францішканскім касцёле адбыліся святарскія і дыяканскія пасвя­чэнні айцоў францішканаў. Кс. бп Аляксандр удзяліў пасвя­чэнні дк. Андрэю Ахрэму і Каралю Бараноўскаму.
   23 чэрвеня  - У Лідзе ў пар. Бoжай Міла­сэрнасці адбылася II Дыя­цэзіяльная сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў.
   26 – 27 чэрвеня  -  У Гродне адбыліся Вечары хрысціянскіх фільмаў.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (42)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   22 студзеня  -  У Іўі адбыўся IX Фестываль калядак “Gloria in excelsis Deo”.
   24 студзеня  - У гродзенскай катэдры адбылося галоўнае экуменічнае набажэнства ў дыяцэзіі.
   3 – 5 лютага  -  Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Глаўдыа Гуджэроці. Ксёндз арцыбіскуп наведаў гродзенскія парафіі, сустрэўся з алюмнамі, выклад­чыкамі і журналістамі. На заканчэнне візіту ксёндз арцыбіскуп узначаліў урачыстую св. Імшу ў катэдры.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (41)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2011 год
   17 верасня  -  У санктуарыі ў Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў. Сустрэчу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   30 верасня  - У парафіяльным касцёле ў Гродне ў мікрараёне Паўднёвы ўрачыстую св. Імшу з нагоды 55-й гадавіны святарскага служэння адправіў кс. прэлат Юзаф Трубовіч.
   7 кастрычніка  -  У гродзенскай катэдры моладзь з Гродна малілася на ружанцы па тэлефоне з моладдзю са Шчучына, Ліды, Ваўкавыска і Смаргоні.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі. 40

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2011 год
   6 – 8 мая  -  У Воранаве адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Збудаваныя на Хрысце”.
   28 мая  - У гродзенскай катэдры святарскія пасвячэнні атрымалі: кс. Артур Валчкевіч, кс. Аляксандр Вілюшкевіч і кс. Ян Коўш.
   1 чэрвеня  -  У Гродне адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”.
   

Старонка 1 з 10:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  234

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.