ГРОДНА
Чацвер,
09 мая
2024 года
 

Дыяцэзія

Урачыстасць св. Андрэя Баболі

Дыяцэзія

Успамін св. Андрэя Баболі для дыяцэзіі з’яўляецца важным святам таму, што ажно тры парафіі носяць яго імя. У парафіі імя Унебаўзяцця НМП і св. Андрэя Баболі ў Казловічах адпустовую св. Імшу цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз-прафесар Раман Катлімоўскі выступіў з гаміліяй. Падчас св. Імшы 39 асобаў прынялі сакрамант Канфірмацыі з рук біскупа.
    А ў Градоўшчыне ў парафіі імя св. Андрэя Баболі ўрачыстую св. Імшу цэлебраваў кс. пробашч Казімір Мараўскі. У гэтым годзе парафія святкуе 70-ую гадавіну яе заснавання.
    17 мая б.г. у Мінойтах прайшлі адпустовыя ўрачыстасці дзеля ўшанавання св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, заступніка гэтай парафіі. Саракагадзіннае набажэнства, якое правёў ксёндз-пробашч Андрэй Стапыра, падрыхтавала вернікаў да гэтага парафіяльнага свята.
 

Канфірмацыя ў катэдры

Дыяцэзія

17 мая б.г. у катэдральным касцёле біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі моладзі і старэйшым асобам. Моладзь, якой быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі, была апранута ў чырвоныя мантыі з белымі стужкамі, на якіх былі напісаны імёны заступнікаў. Вернікі з парафіі імя св. Юзафа і імя св. Францішка Ксаверыя прынялі таксама сакрамэнт Канфірмацыі.



   

Памятаем

Дыяцэзія

18 мая б.г. у капліцы парафіі імя Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. Імшу за Элізу Ажэшку з нагоды 100-а годдзя з дня смерці праслаўленай гараднянкі. У гэты дзень у многіх касцёлах дыяцэзіі вернікі маліліся за славутага аўтара шматлікіх несмяротных твораў.
   

Навуковы сімпозіум

Дыяцэзія

20 - 21 мая б.г. у ВДС у Гродне прайшоў навуковы сімпозіум на тэму: “Дар і Таямніца. Год Святарства”. Ён пачаўся супольнай малітвай. Прачытаныя навуковыя рэфераты дазволілі ўсім удзельнікам лепш задумацца над сакрамэнтам Святарства.


   

Канцэрт

Дыяцэзія

19 мая б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне прайшоў канцэрт арганнай музыкі. Гэта – першае такога роду мерапрыемства, праведзенае ў святыні пасля пажару ўнутры яе сценаў


   

3 мая – у Гродне

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
Ва ўрачыстасць НМП Каралевы Польшчы апоўдні ў гродзенскай катэдры адбылася ўрачыстая св. Імша. Кардынал Казімір Свёнтэк быў яе галоўным цэлебрантам, а канцэлебравалі - наступныя біскупы: Аляксандр Кашкевіч, Антоній Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Айцец Анджэй Шчупал CSsR абвясціў гамілію, галоўнай думкай якой была роля Божай Маці ў жыцці кансэкраваных асобаў. Пасля св. Імшы святары, сёстры з манаскіх ордэнаў, вернікі і дзеці павіншавалі біскупа Аляксандра з імянінамі і пажадалі яму ўсяго самага найлепшага.
   

Пілігрымка на пагорак Надзеі

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
Згодна з традыцыяй 2 мая б.г. у дыяцэзіяльны дзень Маці адбылася чарговая пешая пілігрымка ў санктуарый імя Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае на пагорак Надзеі ў Капцёўку. Паломніцтва пачалося ў 7.00 гадзінаў у францысканскім касцёле св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў кіраўнік паломніцтва кс. Міхал Ластоўскі. Па дарозе ў санктуарый клерык ВДС з Гродна Ян Раманоўскі правёў канферэнцыю пра мацярынскую годнасць Марыі. Усіх вельмі ўзрушылі два расказы аб жыцці сястры-назарэтанкі і сястры з трэцяга францысканскага ордэну. Ансамбль “Ave” суправаджаў вернікаў Марыйнымі спевамі. Упершыню ў паломніцтве ўдзельнічалі ўсе алюмны ВДС з Гродна. Айцец Юзаф Макарчык OFMConv правёў канферэнцыю пра тытулы Божай Маці. У праграме паломніцтва быў таксама прадугледжаны вяночак да Божай Міласэрнасці і Крыжовы шлях вакол санктуарыя імя Яснагурскай Божай Маці. Цэнтральны пункт паломніцтва – св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі ён падкрэсліў, як важна было ўстанавіць у Капцёўцы санктуарый імя Яснагурскай Божай Маці як Апякункі ўсіх маці.
   

Да Божай Маці Суцяшальніцы Засмучаных

Дыяцэзія

Упершыню ў дыяцэзіяльны дзень Маці (2 мая б.г.) вырушыла пешая пілігрымка з Ашмянаў у санктуарый імя Божай Маці Суцяшальніцы Засмучаных у Баруны (дэканат Ашмяны). Ксёндз Павел Паўлюкевіч, вікарый у парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах, быў яе ініцыятарам. У паломніцтве прынялі ўдзел і пілігрымы з Брэста пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Варонкі. Па дарозе ў санктуарый вернікі ўдзельнічалі ў дзвюх канферэнцыях пра ролю маці ў жыцці чалавека, якія правялі ксяндзы: Павел і Юрый. Пасля палудня ў санктуарыі ў Барунах была ажыццёўлена св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кс. Ян Пузына. Ансамбль “Kresowiacy” падрыхтаваў яе музычнае суправаджэнне. Пасля св. Імшы моладзь з Ліды паказала спектакль “Чаканы госць”, які пазней яшчэ раз убачылі вернікі з Ашмянаў.
   

80–ці годдзе ксяндза-прафесара Тадэвуша Вышынскага

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
26 красавіка б.г. у капліцы ВДС у Гродне была цэлебравана св. Імша з нагоды 80-ці годдзя з дня нараджэння ксяндза-прафесара Тадэвуша Вышынскага. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы, а гамілію абвясціў ксёндз Раман Катлімоўскі.



   

Старонка 9 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  237

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.