Кім былі пастушкі з Фацімы?
кс. Юрый Марціновіч
26 лютага 2017
|
Бласлаўлёны Францішак Марто
У папярэднім нумары чытачы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бл. Гіяцынтай Марто – жвавай, спагадлівай, чулай дзяўчынкай, якая ахвяравала пасілкі за грэшнікаў і шмат малілася за Святога Айца. Якім жа быў яе родны брат?
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1908 года ў Алжуштрэл (Партугалія). У адрозненне ад сваёй малодшай сястры Гіяцынты здаваўся спакойным, удумлівым. Бацька Францішка прызнаваў, што сын быў вельмі ціхім і паслухмяным. Ні з кім не сварыўся. А Луцыя казала пра яго: “Я не вельмі любіла Францішка, таму што яго мірны тэмперамент кантраставаў з маёй празмернай жывасцю”.
Хлопец адзначаўся глыбокай верай. Быў адважны, клапатлівы і здольны на вялікія ахвяры. Меў добрае здароўе. Адчувальная душа Францішка ўвесь час захаплялася прыгажосцю стварэння: небам, крынічкамі, кветкамі і найперш сонцам, якое было для яго сімвалам моцы Бога. †