Чаму Ты плачаш, Марыя?
Ангеліна Пакачайла
16 ліпеня 2017
|
Калі с. Луцыя дос Сантас – візіянерка з Фацімы – адыходзіла ў вечнасць, далёка ва Украіне, у маленькай мясцовасці Ніжанковічы, плакала фігура Маці Божай. Падобны цуд паўтараўся там з 2005 па 2007 год больш за 100 разоў. Людзі моцна сціскалі ў руках ружанцы, углядаліся ў твар фігуры і пыталіся: “Чаму Ты плачаш, Марыя?”. Але ніякага адказу – былі толькі слёзы…
Ніжанковічы – нічым не прыкметны невялікі пасёлак на памежжы Украіны і Польшчы з насельніцтвам каля 2-юх тысяч чалавек. У гэтым месцы пабудаваны 3 святыні: каталіцкая, грэка-каталіцкая і праваслаўная. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, “плач Марыі” аб’яднаў вернікаў розных канфесій. Цяпер яны шмат моляцца разам.
Упершыню фігура Марыі заплакала 5 студзеня 2005 года. Гэта ўбачыў тутэйшы католік, які прыйшоў, каб прыбрацца ў святыні. У замяшанні ён паклікаў іншых парафіян. Яны засведчылі тую ж незвычайную з’яву. Па словах мясцовых жыхароў, быў страшны мароз. Святая вада ў крапільніцы замерзла, а слёзы Маці Божай – не. Людзей апанаваў жах: чаму Найсвяцейшая Панна плача? Чаму плача ў іх? †