Каб былі адзіны
Іаанна Немчыноўская
17 студзеня 2010
|
18 студзеня б.г. пачынаецца чарговы тыдзень, прысвечаны паўсюднай малітве за адзінства хрысціянаў, які прадоўжыцца да 25 студзеня 2010 г. Прапанаваны ў 1908 г. тыдзень Малітваў за адзінства хрысціянаў заўжды адзначаецца паміж днём успамінаў пра св. Пятра (18 студзеня) і днём памяці пра св. Паўла (25 студзеня), калі прыпадае свята Навяртанне св. Паўла.
Тыдзень малітваў рэалізуе галоўную мэту экуменічнага руху: адзінства ўсіх хрысціянаў, сабраных у адным святым, паўсюдным і апостальскім Хрыстовым Касцёле.
Тыдзень малітваў рэалізуе галоўную мэту экуменічнага руху: адзінства ўсіх хрысціянаў, сабраных у адным святым, паўсюдным і апостальскім Хрыстовым Касцёле.
Духоўнымі айцамі тыдня Малітваў за адзінства хрысціянаў былі два англіканскія пастары: П. Ватсан і В. Джонс, якія ў студзені 1908 г. былі ініцыятарамі святкавання актавы адзінства Касцёла. У 1910 г. падчас міжнароднага місіянерскага кангрэсу прадстаўнікі пратэстанцкіх і анкліканскіх Касцёлаў заклікалі хрысціян аб’яднацца. Гэтую дату лічаць пачаткам экуменічнага руху, плёнам чаго было паўстанне ў 1948 г. Экуменічнай рады Касцёлаў.
†