У дзень успаміну св. Цэцылі, апякункi сакральнай музыкі
Рэдакцыя
01 лістапада 2009
|
Пад канец лістапада, калі мы ўспамінаем пра св. Цэцылію, апякунку сакральнай музыкі і касцёльных музыкантаў, то думаем пра тых, хто сваёй ахвярнай працай даносіць вернікам прыгажосць літургічнай музыкі. Мы ўспамінаем таксама і пра харавыя калектывы, якія ажыўляюць жыццё ў нашых парафіях. Да нашага часу дайшла трапная думка св. Аўгустына: “Хто спявае, той два разы моліцца”. Таму ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця” мы хочам крыху расказаць нашым чытачам пра некаторыя дыяцэзіяльныя хоры і калектывы, якія дзякуючы музыцы і спевам уводзяць вернікаў у таямніцы веры.†