Крыжовы шлях
Набажэнства Крыжовага шляху найбольш рэкамендуецца Апостальскай Сталіцай. Пан Езус гаварыў св. Фаўстыне: “Адна гадзіна разважання маёй балючай мукі мае большую заслугу, чым цэлы год бічавання сябе ажно да крыві, разважанне маіх балючых ран з’яўляецца для цябе вялікай карысцю, а мне прыносіць вялікую радасць” (Дз. 369). У пабожнай практыцы Крыжовага шляху ўзнаўляецца напамінак пакут, якія Збаўца перажыў падчас шляху ад Прэторыя Пілата, дзе быў асуджаны на смерць, ажно да ўкрыжавання і смерці для нашага збаўлення. Разважанне мукі Пана – гэта, паводле св. Тамаша з Аквіну, “школа ўсякіх цнотаў”. Набажэнства Крыжовага шляху з’яўляецца вельмі дабратворнай, дзейснай і прыемнай Богу практыкай. Яно ўзгадвае нам аб велічы нашай бессмяротнай душы, для якой Збаўца ў страшэнных пакутах аддае сваё жыццё. Яно адкрывае неспазнаную бязмежную любоў, дабрыню і міласэрнасць Бога, які для таго, каб выратаваць чалавека, не шкадуе ахвяры. †
Дарагія Міністранты! Ці памятаеце Вы, што такое "ляскотка"?
“Я адкрыў Табе грэх мой і не ўтаіў беззаконня майго. Я сказаў: вызнаю Госпаду злачынствы мае;
Лишение и недостаток... Именно они зачастую являются определяющими факторами для того, чтобы человек вспомнил, что он Человек и что вокруг него находятся люди. И тогда не такой уж и важной становится причина этого лишения или недостатка – добровольная ли она или же накинута петлей жизни...
“І Я вам кажу: прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена” (Лк 11, 9-10).
М
Кожны чалавек прагне развівацца і ўдасканальвацца. І гэта натуральна. Кожны спявак старанна трэніруе свой голас, каб спяваць яшчэ лепш. Той, хто вывучае замежную мову, прыкладае шмат намаганняў, каб як мага лепш яе ведаць. Чалавек, які карыстаецца аўтарытэтам у людзей, стараецца яго не страціць. Гэтае жаданне ўдасканалення павінна праяўляцца таксама ў жыцці кожнага хрысціяніна. Галоўнай задачай хрысціяніна з’яўляецца служэнне Богу і жыццё паводле Яго волі. У духоўным жыцці нельга стаяць на месцы, таму што, хто не развіваецца, той ідзе назад.



Дарагія Чытачы!