Ружанец - кароткі змест усяго Евангелля
Кожны кастрычнік прысвечаны Марыі і прыгожай Ружанцовай малітве, у якой спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя малітвы: праслаўленне, хвала, маленне, заступніцтва, падзяка. Папа Леў XIII бачыў у Ружанцы “скарачэнне ўсёй хрысціянскай рэлігіі” і “кароткі змест усяго Евангелля”.Св. Ян Павел ІІ неаднаразова заклікаў заўсёды маліцца Ружанцам, як у касцёльных супольнасцях, так і ў сваіх сем,ях. Падчас паўтараемых заклікаў гэтая малітва яднае сэрцы, вядзе да прымірэння, ажыўляе надзею і дае ўсім нам супакой і радасць Хрыста, які нарадзіўся, памёр і ўваскрос для нас. †












Дарагія Чытачы!