Госць у дом – Бог у дом
У першыя дні новага года ў нашыя дамы з душпастырскім візітам прыбывае святар. Да гэтай падзеі вернікі, як правіла, рыхтуюцца з нецярплівасцю. Накрываюць белым абрусам стол, ставяць на яго крыж, асвечаную ваду і свечкі.Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходзіцца ксёндз.
Правіла гасціннасці глыбока ўпісана ў нашу традыцыю. Несумненную заслугу ў гэтым мае хрысціянская спадчына, якая сцісла спалучае адносіны да бліжняга з ушанаваннем самога Бога. †












Дарагія Чытачы!