ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

На шляху да святасці

Не заблытайся ў віртуальнай сетцы!

На шляху да святасці

Не май 100 сяброў, а май… камп’ютар і выхад у інтэрнэт. Па такім прынцыпе жыве шматлікая моладзь. Як паказала апытанне, праведзенае сярод маладых людзей ва ўзросце 14-19 год, за камп’ютарам яны праводзяць 1- 6 гадзін у дзень. І амаль столькі ж “прападаюць” у інтэрнэце. 22% апытаных прызналіся, што яны праводзяць за камп’ютарам увесь свой вольны час. А гэта ўжо паказчык таго, што тэхніка “паглынае” і можа выклікаць залежнасць. Ці гэта так дрэнна?
Дэградацыя
    Спачатку некалькі фактаў. Інтэрнэт садзейнічае паступовай дэградацыі чалавека. Мова, якая выкарыстоўваецца ў ім, максімальна спрошчана. У штодзённым жыцці чалавек забываецца, што існуе другі ўзровень культуры. Да таго ж распаўсюджана мана і абрабаванне людзей у інтэрнэце. Гэта некаторыя віртуальныя крамы, праходжанне розных тэстаў з запросам выслаць смс на наступны нумар… і як вынік - парушэнне раўнавагі, стрэс, сваркі ў сям’і.
 

III этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (студзень 2011 г.)

На шляху да святасці

Дарагі малады чалавек! У двух папярэдніх этапах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Мадрыдзе (лістапад, снежань) спачатку мы разважалі аб тым, чаму арганізаваны Дні моладзі, затым хацелі адказаць на больш асабістыя пытанні, чаму я намерваюся прыняць удзел у СДМ і чаго я чакаю ад іх? Спадзяюся, што ў вас знайшоўся час для агульнага разважання аб будучай дарозе ў Мадрыд, або яшчэ знойдзеце найбліжэйшую нагоду паразмаўляць пра гэта з душпастырамі ў вашых супольнасцях.
У межах трэцяга этапу падрыхтоўкі давайце адкажам на пытанне: “Якім Касцёл бачыць маё падарожжа ў Мадрыд і як я бачу цэласнасць шляху майго жыцця?”
    Для плённай падрыхтоўкі да падарожжа звычайна накіроўваецца спецыяльнае пажаданне на дарогу. Кожны раз мы вяртаемся да яго, каб зразумець, ці мы не сышлі з правільнага шляху на бездарожжа.
    Тым пажаданнем-“маяком” Касцёла на СДМ у Мадрыдзе былі выбраны дэвіз-праграма – “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (Клс 2, 7).
    Гэта ёсць свайго роду шыфр кожнага паспяховага добрага шляху нашага жыцця. Пераносячы гэты шыфр у кожную сітуацыю, можна правільна прачытаць шлях прызвання да святасці і Збавення. Дарога ў Мадрыд – гэта фрагмент шляху майго жыцця, падчас якога я хачу адкрыць прызванне да святога жыцця.
   

Бог-Любоў адкрываецца ў Праўдзе

На шляху да святасці

Многія людзі любяць гаварыць пра праўду, але найчасцей не любяць з ёю сустракацца. Яны з лёгкасцю расказваюць праўду пра іншых, але з вялікай цяжкасцю – пра сябе. А калі нават нехта памкнецца і стане на парозе адкрыцця праўды, то баіцца зрабіць рашаючы крок насустрач непазнанаму.
Кожны чалавек баіцца памыліцца ў большай ці меншай ступені, баіцца, што разваляцца так доўга і цяжка паскладаныя пазлы яго “праўды”. Ён можна доўгі час хаваць гэты неспакой, не прызнавацца нават перад самім сабой, захапляючыся працэсам канструявання. Але раней ці пазней прыходзіць сумненне ў праўдзівасці “праўды”. Некаторым для гэтага дастаткова крыху пахіснуцца. Іншым неабходна стаць перад руінай, каб усвядоміць, што ягоная “праўда” была ўсяго толькі ўласнай канструкцыяй. Хоць знойдуцца і такія, якія нават разбурэнне будуць называць будаўніцтвам. Але ўсе гэтыя праблемы вымушаюць задумацца: калі ж праўда з’яўляецца сапраўднай? Калі прыгажосць - не ілюзіяй? Калі рэчаіснасць - рэальнай?
   

Святы надзеі

На шляху да святасці

Святы Божага Нараджэння абуджаюць у нашых сэрцах цёплыя пачуцці: бяспекі, любові, супакою. Яны з’яўляюцца радаснымі святамі, але адначасова поўнымі задуменнасці. Можа гэта недабор сонечнага святла і холад на двары садзейнічаюць таму, што больш часу мы праводзім дома, размаўляючы з самымі блізкімі ці проста знаходзімся разам. У нас ёсць больш магчымасцяў затрымацца і паспрабаваць адказаць на пытанні, звязаныя з сэнсам нашага існавання. Натоўпы людзей перамяшчаюцца па ўсім свеце, каб гэтыя святыя дні пражыць у асяроддзі самых блізкіх, адчуць цяпло роднага дома і сустрэцца з найважнейшымі асобамі ў сваім жыцці.
    Чаму святы Божага Нараджэння закранаюць сэрцы многіх з нас? Яны прыпадаюць на канец года, калі асаблівым чынам мы задумваемся над падзеямі і перажываннямі, якіх зазналі. Яны аднаўляюць у нас радасць, але таксама смутак і мары. У нас ёсць шмат пытанняў і нараканняў на Бога, бо тое, чаго мы жадалі усім сэрцам і аб чым прасілі кожным уздрыгваннем волі, не атрымалі. Можа мы страцілі каго-небудзь з блізкіх, зазналі шмат няўдач і няшчасцяў.Цяжка дзякаваць за такія моманты і думаць, што яны служаць чамусьці добраму. Гэта ёсць моманты цемры, чаго людскі розум не можа зразумець.
   

Любоў у сям’і

На шляху да святасці

Святая Сям’я з’яўляецца прыгожым прыкладам для пераймання для сучасных сем’яў. Святы Юзаф – гэта ўзор мужнага чалавека, які не баяўся ўзяць адказнасць за бяспеку Марыі і Езуса. Святы Юзаф выратаваў сям’ю ад жаўнераў Ірада, забяспечыў Марыі Панне і малому Езусу харчаванне і дах над галавой. Ён стараўся быць прыкладам для падрастаючага Езуса. Марыя, Яго Маці, з’яўляецца вытокам любові, веры і надзеі. Мільёны людзей дамагаюцца Яе заступніцтва. Яна з’яўляецца сімвалам па-сапраўднаму любячай маці.
    Кожнае дзіця заслугоўвае такіх бацькоў. Аднак у нашых асяроддзях ёсць вельмі мала прыкладаў пераймання Святой Сям’і. Сучасны свет пагражае будучыні. Аборты, кантрацэпцыя, аднаполыя сужэнствы, разводы, убоства, п’янства, экалогія і шмат іншых фактараў пагражаюць нашай будучыні. Прадзюсары паказваюць кінафільмы на гэтыя тэмы. Тэлебачанне, інтэрнэт робяць даступнай гледачам шмат негатыўнай інфармацыі, якая моцна ўздзейнічае не толькі на розумы дзяцей, але і дарослых. Алкагалізм, наркотыкі, самазабойствы становяцца найлягчэйшым выйсцем з цяжкай сітуацыі.
   

Адвэнтавыя рэкалекцыі. Час надзеі

На шляху да святасці

Ксёндз Марк Казэра - класічны філолаг. Дапамагаў у арганізацыі духоўнай семінарыі ў Беларусі. Шматгадовы выкладчык лацінскай і грэчаскай моў, а таксама патралогіі ў семінарыі ў Гродне. Выконваў функцыі духоўнага айца, а таксама намесніка рэктара. Знаўца юрыдычнай лацінскай мовы. Цяпер выкладчык у Каталіцкім Люблінскім універсітэце. Аўтар некалькіх кніжных публікацый і навуковых артыкулаў.
   Адвэнт – гэта час чакання. Мы чакаем святаў Божага Нараджэння і ўспамінаем чаканне, якое працягвалася многія тысяча год, прадказанага Месіі. У кожным чаканні найбольшай праблемай, ворагам таго, хто чакае, з’яўляецца нецярплівасць, адсутнасць стойкасці. Таму, хто чакае, найбольш неабходна цнота надзеі. Толькі яна можа дапамагчы вытрымаць у чаканні, асабліва тады, калі яно працягваецца. У цяжкія хвіліны, калі нараджаецца сумненне, каб пратрымацца, каб не прыйсці ў адчай і не адмовіцца, не паддацца лёсу, неабходна надзея. У адным са сваіх апавяданняў французскі пісьменнік Сент-Экзюперы апісвае сітуацыю лётчыка, які вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку зімой у гарах на гладкай паверхні замерзлага возера.
   

Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння?

На шляху да святасці

Дарагая моладзь!
Гэтае пытанне я хачу задаць сабе і Вам перад абліччам хуткаплыннага часу Адвэнта. Вы скажаце, што гэта банальна. Але ж мы ведаем, як праходзяць падрыхтоўкі да святаў! Занятасць,наведванні, адсутнасць часу… Ідэалам сучаснага чалавека, сярод многіх маладых, з’яўляецца герой, які вядзе актыўнае жыццё і стараецца зрабіць уражанне сваімі ведамі, здольнасцямі, добрымі манерамі і поспехам.
   Першая думка, якая нараджаецца ў сувязі з гэтым, з’яўляецца перакананне, што сучасны хрысціянін губляе ў сабе пачуццё чакання Бога з-за сваёй зверхактыўнасці. Спадзяюцца на новыя ўражанні, сустрэчу з блізкімі асобамі з сям’і, падарункі, модныя і паўтаральныя тэксты пажаданняў з смскаў, каляровыя паштоўкі, добрую забаву і г.д.
    Усё менш людзей сканцэнтроўвае сваю свядомасць на чаканні Кагосьці! Гэта ёсць тое радаснае пасланне таямніцы Божага Нараджэння,прыняцце чаго дазволіць нам глыбей пражыць перыяд Адвэнта.
   

Старонка 54 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.