ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

На шляху да святасці

Старэйшае пакаленне – скарб грамадства

На шляху да святасці

26 ліпеня прыпадае літургічны ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, дзядулі і бабулі Езуса Хрыста. Гэты дзень павінен прыгадаць усім, наколькі важныя дзядулі і бабулі для сям’і і грамадства. Прадстаўляецца цудоўная нагода для малітвы ў іх інтэнцыі і аказання старэйшаму пакаленню асаблівай зычлівасці.

   Вучаць, выхоўваюць, перадаюць веру і любоў
    У адной са сваіх гамілій Святы Айцец Францішак прыгадаў, што старэйшыя асобы – гэта тыя, хто пакідае пэўнае наследдзе: перадае веру, гісторыю, вопыт і мудрасць. Як старое віно, яны маюць унутраную сілу, каб перадаць высакародную спадчыну. “Пажылыя людзі з’яўляюцца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома або яны вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, якія некалі навязваліся палітычнымі ўладамі, менавіта бабулі перадавалі ўнукам веру”, – сцвярджае Папа. Доказам гэтаму могуць быць гісторыі многіх дарослых асоб, якія мелі шчасце ў дзяцінстве выхоўвацца пры дзядулі і бабулі.
 

Дапаможнік пілігрыма. Што ўзяць з сабой?

На шляху да святасці

Лета – час пілігрымак. Да нас няспынна далятае інфармацыя, што якаясьці пілігрымка дабралася да месца прызначэння, якаясьці толькі адпраўляецца. Вандроўка да святых месцаў з’яўляецца часам сапраўды вернай малітвы. Аднак для гэтага неабходны таксама фізічны камфорт. Як яго забяспечыць? Што варта ўзяць з сабой? Прапануем кароткі параднік для пілігрыма.
Малітоўнік
    Супольная малітва і спеў падчас пілігрымкі вельмі важныя, таму нельга забываць малітоўнік, ружанец і спеўнік з рэпертуарам песень (часцей за ўсё кожная пілігрымка мае ўласны).
   

Як падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці

На шляху да святасці

Жанчына, якая даведваецца, што чакае дзіця, перапоўнена радасцю і трапяткім хваляваннем. Яе могуць непакоіць пытанні: “Ці стану я добрай маці?”, “Што павінна даць свайму немаўляці, каб выхаваць з яго годнага чалавека?”. Адчуваць некаторае замяшанне нармальна – наперадзе такая адказнасць!
Паклапаціцца пра духоўны імунітэт
    Знаходзячыся ў рэжыме “павышанай заклапочанасці” будучая маці можа зачытвацца выхаваўчай літаратурай, рыхтаваць для дзіцяці прыгожыя рэчы. Некаторыя наведваюць спецыяльныя курсы, бяруць кансультацыі ў сябровак “з вопытам”. І ўсё гэта, вядома, патрэбна. Аднак найважнейшае, што можа зрабіць жанчына ўжо на этапе падрыхтоўкі да сустрэчы з немаўлём, – ахвяраваць сябе і дзіця Богу.
   

Адпачыць у Пану

На шляху да святасці

Апошнім часам шмат гаворыцца пра адпачынак.
    Многія адчуваюць стомленасць і з замілаваннем думаюць, куды выберуцца ў вольныя дні.
    Летам гэтая тэма асабліва актуальная, паколькі распачаўся сезон доўгачаканых водпускаў і канікул. Што наконт адпачынку гаворыцца ў Бібліі?
Ізраільцяне здаўна пераймаюць рытм стварэння свету Богам, апісанне якога было дакладна пададзена на старонках Старога Запавету (параўн. Быц 1, 1–2, 4а). Пан працаваў на працягу 6-ці дзён: спачатку дзяліў неба і зямлю, ваду і сушу, каб пазней напоўніць усё гэта жывым стварэннем, такім чынам рыхтуючы свет для чалавека, які павінен быў у ім пасяліцца. “Бог скончыў на шосты дзень усю працу сваю, над якой працаваў, а на сёмы дзень адпачыў пасля ўсяго, што зрабіў” (Быц 2, 2). Выбраны народ таксама працаваў 6 дзён у тыдні, а на 7-мы святкаваў шабат – вольны ад усякага высілку дзень.
    У старажытнасці нават язычнікі давалі нявольнікам і жывёлам магчымасць даўжэй паспаць і адпачыць, каб набрацца сіл на далейшую цяжкую працу. Ізраільцяне, адзначаючы апошні дзень тыдня асаблівым чынам, так выказвалі перакананасць, што чалавек павінен мець акрэслены час, каб прыгадаць сабе, кім на самой справе з’яўляецца і які сэнс маюць яго жыццё і намаганні.
   

Праз пілігрымку да святасці

На шляху да святасці

Калі святыня – гэта месца малітвы, то пілігрымка – гэта шлях малітвы. На ім паломнікі ажыўляюць сваю веру.
У пілігрымку ідуць для таго, каб перапрасіць за свае грахі, вымаліць у Бога патрэбныя ласкі (здароўе, нараджэнне дзіцяці і г. д.)
    або падзякаваць за атрыманыя (добрае заканчэнне навучальнага года і здачу экзаменаў, сесій, вызваленне ад алкагалізму, наркаманіі і інш.). Людзі вырушаюць у дарогу да святых месцаў таксама з жадання асвяціць сябе т. зв. шляхам навяртання, галоўнае ў якім – стан пакуты. Кожная пілігрымка з’яўляецца таксама “перавядзеннем дыхання” і перапынкам ад паўсядзённай манатоннасці, магчымасцю праявіць хрысціянскае братэрства. Акрамя ўсяго, пілігрымка – гэта акт праслаўлення Бога.
   

Сем “я” – адна сям’я, або мы і Бог

На шляху да святасці

Віталій і Іна Белавокія з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне некалькі гадоў чакалі нараджэння дзіцяці. Бог аказаў сужэнцам ласку і шчодра адарыў іх патомствам. Сёння бацькі выхоўваюць 10-гадовага Аўгусціна, 8-гадовага Дамініка, 6-гадовага Яна і гадавалую Марыю.
    Сужэнцы з маленства гадуюць дзяцей у веры. Маюць цвёрдую ўпэўненасць у тым, што ў сям’і абавязкова павінна быць месца для Бога. На старонках “Слова Жыцця” бацькі распавядаюць пра сваю штодзённасць і разважаюць наконт таго, што дапамагае ім быць адным цэлым.
   

Некалькі думак з Дня дзіцяці

На шляху да святасці

1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Дзецям спадарожнічалі манаскія сёстры, святары, бацькі і апекуны. Больш за сотню валанцёраў і аніматараў стараліся разнастаіць свята, каб усе яго ўдзельнікі атрымалі неймаверныя ўражанні. Сярод іншых дзяцей забаўлялі фокуснікі, артысты лялечнага тэатра. На прыкасцёльнай тэрыторыі працавалі надзіманыя горкі і батуты, цырульніцкі салон, фізіка-хімічная лабараторыя, творчая майстэрня. У дзяцей была магчымасць паспрабаваць сыграць на розных музычных інструментах, а таксама пасядзець у крэсле сапраўднага байкерскага матацыкла. Самыя адважныя маглі апынуцца пад штучным дажджом, які падчас воднага шоу арганізавалі прадстаўнікі службы па надзвычайных сітуацыях.
   

Старонка 15 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  230

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.