ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Вынікі конкурсу малюнкаў “Мая катэхеза”

Хвіліна творчасці

У нумары газеты “Слова Жыцця” за 28 жніўня быў аб’яўлены конкурс, дзе маленькім чытачам прапанавалася адлюстраваць на паперы свой занятак па катэхезе.
    Прыемна здзівіла, што ўдзельнікі адказна аднесліся да сваіх прац. Дасланыя малюнкі ўяўляюць сабой карціны, у якія трэба ўглядацца ў пошуках сэнсу.
    Сёння рэдакцыя падводзіць вынікі і хоча адзначыць наступныя тры малюнкі.

    Вікторыя Юрчык (9 гадоў), Ліда
    У цэнтры ўвагі на малюнку Вікторыі – катэхетка, якая распавядае пра Езуса міласэрнага. Аб гэтым гавораць промні, якія выходзяць з Яго сэрца. Відаць, што дзеці ведаюць пра Хрыста і Яго поўнае ласкі сэрца, таму што як адзін цягнуць рукі ўгору. На ўсіх іх сплывае Божая міласэрнасць, якая сагравае разам з промнямі сонца. Па баках малюнка – хлопчык і дзяўчынка, якія з цікаўнасцю пазіраюць на астатніх. Раскрытая кніга азначае даступнасць гэтай праўды для ўсіх.
 

Пячэнне з ледзянцовымі акенцамі

Хвіліна творчасці

Неабходныя інгрэдыенты:
    200 г масла, 2 шклянкі мукі, 1 яйка, 0,5 шклянкі цукру, 1 ч.л. парашку для выпечкі, 1 ч.л. імбіру (або іншых спецый), 50 г ледзянцоў, каля 50 г цукровай пудры, 3 ст.л. лімоннага соку.
   
    Спосаб прыгатавання:
    1. Узбіць масла з цукрам, дадаць яйка і яшчэ раз узбіць. Дадаць муку, парашок для выпечкі, імбір і замясіць цеста. Скруціць у шар, накрыць плёнкай і схаваць у халадзільнік на 30 хвілін.
    2. Прысыпаць стол мукой і раскачаць цеста (таўшчынёй 3–5 мм). Выразаць фігуркі формачкамі. У сярэдзіне кожнага пячэння зрабіць маленькія акенцы для ледзянцоў а таксама маленькія дзірачкі, каб потым пячэнне можна было павесіць на елку.
    3. Выпякаць 10–15 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
    4. Дастаць пячэнне, пакласці ў акенцы ледзянцы і паставіць назад у духоўку яшчэ на 5 хвілін, затым выключыць духоўку. Як толькі ледзянцы расплавяцца, трэба выняць бляху і паставіць пячэнне астываць. Калі яно цалкам астыне, зняць пячэнне.
    5. Прыгатаваць глазур: размяшаць цукровую пудру і лімонны сок. Зрабіць кулёчак з паперы і распісаць пячэнне ўзорамі. Пячэнне гатова! Можна падарыць, можна павесіць на елку!
   

Марцыпан

Хвіліна творчасці

Марцыпан у перакладзе з нямецкай мовы азначае “сакавіцкі хлеб”. Гэта смачны пластылін, зроблены з натуральных інгрэдыентаў – міндальных гарэхаў і цукровай пудры, ляпіць з яго лёгка і прыемна, а галоўнае – вельмі смачна!!!
    Марцыпанавае цеста можна прыгатаваць самім.
    Каб зрабіць яго самастойна, Вам спатрэбіцца: 200 г цукру, 200 г міндальных гарэхаў, 50 мл вады і, вядома ж, дапамога каго-небудзь з дарослых.
   

Эксперымент. Вырошчванне крышталікаў солі

Хвіліна творчасці

“Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца...” (Мц 5, 13)
Соль складаецца з мноства крышталікаў. Раствараючыся ў гарачай вадзе, крышталікі солі распадаюцца на дробныя часцінкі. Калі вада пачынае астываць, часцінкі солі пачынаюць ізноў злучацца адна з адной, утвараючы крышталікі. Яны паступова асядаюць на сашчэпцы і варсінках ніткі і растуць у форме правільнага куба, а іх грані заўсёды перасякаюцца пад прамым вуглом (90°).
    Ці знаёмы Табе смак солі? Ці любіш Ты непадсоленую ежу? У даўнія часы соль была скарбам, яна вельмі многа каштавала, і купіць яе маглі толькі заможныя людзі. А сёння цяжка сабе ўявіць добрую кухню без солі. Соль патрэбна ўсім.
   

Хто я?

Хвіліна творчасці

 У Бэтаніі Езус гасціў у доме сясцёр Марыі і Марты. Прачытай пра гэта ў Евангеллі паводле Лукі (10, 38-42)Развіваем свае здольнасці
У Бэтаніі Езус гасціў у доме сясцёр Марыі і Марты. Прачытай пра гэта ў Евангеллі паводле Лукі (10, 38-42).

    Дапамажы Марце падысці да вазы з кветкамі.
   

Знайдзі вучня

Хвіліна творчасці


   
   На гэтым малюнку Ты бачыш Езуса з вучнямі. Паглядзі ўважліва і знайдзі, хто з вучняў намаляваны двойчы. Пра тое, якія імёны мелі вучні Езуса, прачытай у фрагменце Евангелля паводле Мацвея 10, 1-4.
   
   
 
 
 
 
 
 
   

Малочныя цукеркі

Хвіліна творчасці

Калі вам падабаецца малако, то гэты незвычайны рэцэпт для вас!
Неабходна:
    1/2 шклянкі вады, 125 г сметанковага масла, 250 г цукру, 300 г сухога малака.
   
    Як прыгатаваць?
    1. Ваду, масла і цукар давесці да кіпення і варыць на павольным агні каля 20 хвілін.
    2. Сухое малако прасеяць праз сіта.
    3. Масляную масу зняць з агню, дадаць сухое малако і старанна перамяшаць.
    4. Гарачую масу змясціць у кандытарскі мяшок і выціснуць на паперу для выпякання. Можна таксама выкарыстоўваць маленькія сіліконавыя формы.
    5. Малочныя цукеркі пакінуць для застывання на ноч. Захоўваць цукеркі можна некалькі дзён.
    Смачна есці!
   

Старонка 1 з 13:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.