ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Саламяны конік

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: сена, сухія кветкі, зялёныя ніткі, клей ПВА, драўляныя палачкі дыяметрам каля 1 см.
Парадак выканання:
1. Спачатку зробім галоўку з шыяй. Бяром пучок сена, робім з яго слупок. Прыкладна трэцюю частку слупка выгібаем так, каб атрымалася літара «Г». Бяром ніткі і пачынаем абмотваць нарыхтоўку даволі шчыльна, каб выраб не рассыпаўся.
    2. Затым робім тулава. Бяром яшчэ адзін пучок сена. Зноў робім слупок, згінаем напалову. У месцы згібу ўстаўляем шыю (гл. малюнак). Далей у ход ідуць ніткі. Калі вам здаецца, што тулава занадта худое ці кароткае, па ходу працы можна дадаваць невялікія пучкі сена.
 

Тры коцікі

Хвіліна творчасці

Жылі-былі тры коцікі: Хвастаты, Вусаты і Паласаты. Неяк селі яны адпачываць на сонейку. Паласаты - злева ад Хвастатага, а Вусаты - злева ад Паласатага. Потым яны памяняліся месцамі, і Хвастаты апынуўся злева ад Паласатага і справа ад Вусатага. Пасля яны смачна паелі і селі паразмаўляць. Вусаты апынуўся справа ад Паласатага, а Хвастаты справа ад Вусатага.
Адгадайце загадку.
   

Развіваем свае здольнасці

Хвіліна творчасці

Цацкі апынуліся на сонцы, а іх цені пераблыталіся. Вызначы, дзе які цень павінен быць, і злучы цені і цацкі лініямі
   

Сланечнік з салёнага цеста

Хвіліна творчасці

Вам спатрэбіцца салёнае цеста, пражаныя семечкі сланечніка, пэндзлік, фарбы, пластмасавы нож.

Апісанне працы
    1. З цеста скруціце доўгі слупок для сцябла.
    2. Для сярэдзінкі кветкі зрабіце шарык з цеста і прыплюсніце яго.
    3. Запоўніце яго звычайнымі семечкамі, вострым канцом утыкаючы іх у цеста.
    4. Сфармуйце шарыкі з цеста для лісця і пялёсткаў, прыплюсніце іх і завастрыце на канцы.
    5. Аб’яднайце ўсе дэталі.
   

Падстаўка для алоўкаў

Хвіліна творчасці

Прапануем упрыгожыць стол, за якім Вы працуеце, незвычайным і вельмі неабходным вырабам. Для таго, каб звычайныя рэчы ператварыць ў сімпатычныя сувеніры, патрэбны звычайны шкляны слоічак, драўляныя палачкі, галінкі сухой травы і кветкаў, шпагат, і, вядома, ваша фантазія. 
   

Вусень з паперы

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: каляровая папера, клей, аловак, дрот.
    Гэты выраб можна зрабіць з любой паперы. Адрэжце 2 палоскі аднаго памеру і рознага колеру. Прыклейце іх так, як паказана на малюнку. Загніце паласу ў розных напрамках. Для вусеня спатрэбіцца дзве паласы: адна – доўгая, а другая – кароткая. Доўгую нарыхтоўку праткніце дротам. Гэта надасць фігурцы пругкасць. Выгніце яе дугой. Выражце тварык, прыклейце са зваротнага боку іншую паперку. Намалюйце носік. Прыляпіце вочкі. Склейце пад прамым вуглом кароткую і дугападобную палосы, складзеныя гармонікам. Прыляпіце тварык.


   

Восеньскія вырабы

Хвіліна творчасці

Восень – пара разнастайнай садавіны і гародніны. З іх можна рабіць вясёлыя вырабы, што могуць служыць упрыгожваннем святочнага стала.
“Кракадзіл”
    Вазміце выгнуты агурок - гэта будзе тулава. Зрабіце на ім надрэзы, як паказана на малюнку. Галава “кракадзіла” выконваецца з невялікай палавінкі агурка, уздоўж якой робіцца надрэз. Каб атрымалася зубастая пашча, акуратна аформіце яе, праразаючы з двух бакоў надрэзу трохвугольнікі. Ножкі выразаюць з другой паловы агурка і з дапамогай шпажак прымацоўваюць да тулава кракадзіла. Вочы можна зрабіць з ягад, зялёнага гарошку ці кавалачкаў морквы, замацоўваючы іх на галаве таксама з дапамогай шпажкі.
“Такса”
    Вазміце банан. Разрэжце яго на 2 часткі. Адна частка будзе тулавам, другая – галавой. У большай частцы прарэжце ножкі, на меншай - вушы. Прымацуйце галаву да тулава пры дапаможе шпажак. З гарошын перцу зрабіце вочкі.
   

Старонка 9 з 13:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.