Выбудаваць еднасць з акружаючымі
Ангеліна Пакачайла
15 студзеня 2017
|
Хвала Хрысту!
Вітаю чытачоў моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. У сённяшнім нумары мы з Вамі паразважаем пра еднасць паміж людзьмі і адзінства паслядоўнікаў Хрыста. Задумаемся, навошта ў зносінах шукаць кропкі судакранання і калі разнастайнасць з’яўляецца выключным багаццем.
Наперад з Богам!

ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:
“Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет, не зважаючы на правіны людзей, і даў нам слова паяднання” (2 Кар 5, 19)
Смерць на крыжы Божага Сына прымірыла чалавека са Стварыцелем. Грахі перасталі быць безнадзейнай перашкодай на шляху да асягнення вечнага шчасця, бо Хрыстос узяў іх на сябе, прыбіўшы людскія правіны цвікамі да дрэва. З таго моманту кожны веруючы пакліканы да нястомнага абвяшчэння гэтай праўды іншым, каб разам будаваць Божае Валадарства як на зямлі, так і на небе.†